Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі ліквідуецца чарговае нацыянальнае аб’яднаньне


Галоўны мячэт у Сане, сталіцы Емэну
Галоўны мячэт у Сане, сталіцы Емэну

Зарэгістраванае ў 2006 годзе Міжнароднае грамадзкае аб’яднаньне «Емэнская грамада» можа быць ліквідаванае паводле пазову Міністэрства юстыцыі.

Пытаньне будзе разгледжанае Менскім гарадзкім судом 13 верасьня, вынікае з раскладу на партале электроннага судаводзтва. Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва «Позірк».

У 2024 годзе ў Беларусі спынілі дзейнасьць альбо пачалі працэс ліквідацыі Беларускага грамадзкага аб’яднаньня татараў «Зікр уль-Кітаб», Рэспубліканскай грамадзкай арганізацыі беларуска-туркмэнскага сяброўства «Достлук», грамадзкага аб’яднаньня «Грузінскае культурна-асьветніцкае таварыства „Мамулі“».

Раней улады ліквідавалі арганізацыі армянскіх, літоўскіх, сырыйскіх і іншых этнічных грамадаў.

За пэрыяд пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году і да канца ліпеня 2024-га ў краіне ліквідавана ня менш за 1742 некамэрцыйныя арганізацыі — аб’яднаньні, прафсаюзы, фонды, недзяржаўныя ўстановы і асацыяцыі, адзначаецца ў аглядзе праваабарончай арганізацыі Lawtrend.

На 1 студзеня 2024 году ў Беларусі налічвалася 140 зарэгістраваных нацыянальна-культурных грамадзкіх аб’яднаньняў, якія прадстаўляюць 25 этнасаў. Найбольш аб’яднаньняў на пачатак году мелі палякі (37), габрэі (33) і расейцы (19).

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG