Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭСПЧ трэці раз адмовіў Андрэю Гнёту ў абароне ад экстрадыцыі


Андрэй Гнёт
Андрэй Гнёт

Беларускі рэжысэр застаецца пад хатнім арыштам у Сэрбіі і чакае суду апошняй інстанцыі.

Эўрапейскі суд у правах чалавека (ЭСПЧ) трэці раз адмовіў беларускаму рэжысэру Андрэю Гнёту ў абароне ад экстрадыцыі. Пра гэта сам беларус напісаў у сваім фэйсбуку.

Ён адзначыў, што апэляцыйны суд у ягонай справе адбудзецца 27 жніўня.

  • 41-гадовы Гнёт — рэжысэр тэлерэклямы і музычных кліпаў, журналіст і сузаснавальнік аб’яднаньня SOS.by, прызнанага ў Беларусі «экстрэмісцкім фармаваньнем». Працаваў зь вядомымі брэндамі, сярод якіх МТС, Mark Formelle, «Бульбаш», «Аліварыя», «Спартак», «Беллакт», World of Tanks.
  • Яго затрымала 30 кастрычніка 2023 году памежная служба Сэрбіі пасьля прылёту ў Бялград, прычына — знаходжаньне ў міжнародным вышуку на запыт беларускага бюро Інтэрполу ад 21 верасьня 2023 году.
  • Праваабаронцы і адвакат Гнёта настойваюць, што яго перасьледуюць з палітычных, а не эканамічных матываў, як сузаснавальніка SOS.by.
  • 31 траўня 2024 году суд у Бялградзе пастанавіў, што патрабаваньне выдаць Гнёта беларускім праваахоўным органам законнае і павінна быць задаволена «ў мэтах яго прыцягненьня да крымінальнай адказнасьці па абвінавачаньні ва ўчыненьні крымінальнага злачынства паводле ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэксу (ухіленьне ад выплаты падаткаў)».
  • Рашэньне Гнёт і яго адвакат атрымалі 13 чэрвеня і падалі апэляцыю.
  • Цяпер рэжысэр знаходзіцца ў Бялградзе пад хатнім арыштам.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG