Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у Горадні ануляваў продаж кватэры падазраванай паводле «экстрэмісцкага» артыкулу, а СК наклаў на жытло арышт


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Пасьля рашэньня суду Сьледчы камітэт наклаў арышт на кватэру для магчымай канфіскацыі, паведамляе Генпракуратура Беларусі.

Суд Кастрычніцкага раёну Горадні прызнаў несапраўднай угоду аб продажы кватэры, якая належала беларусцы, падазраванай у так званай экстрэмісцкай дзейнасьці. Рашэньне ўхвалілі пасьля таго, як пракуратура падала пазоў з патрабаваньнем ануляваць продаж. Прозьвішча жанчыны не называюць.

Паводле інфармацыі Генпракуратуры Беларусі, жанчына, якую падазраваюць у садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці (ч. 1 арт. 361-4 КК), стала фігуранткай крымінальнай справы ў сьнежні 2023 году. Перад гэтым яна пакінула Беларусь.

Ведамства адзначае, што ў 2021 годзе жанчына выдала брату даверанасць на продаж сваёй кватэры. У сакавіку 2023 году брат прадаў гэтую кватэру іхнаму бацьку за сымбалічную суму — тры тысячы рублёў. Пракуратура палічыла, што ўгода была фіктыўнай, накіраванай на тое, каб пазьбегнуць канфіскацыі маёмасьці.

Суд падтрымаў пазоў пракуратуры і ануляваў угоду. Рашэньне набыло моц. У выніку Сьледчы камітэт наклаў арышт на кватэру, фармальна —для «гарантаваньня магчымай канфіскацыі і спагнаньня сродкаў, атрыманых незаконным шляхам».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG