Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актор Алек Болдуін заплакаў у судзе, калі спынілі справу аб ненаўмысным забойстве ім украінскай апэратаркі


Алек Болдуін у судзе.
Алек Болдуін у судзе.

У штаце Нью-Мэксіка судзьдзя спыніла справу супраць актора Алека Болдуіна, якога абвінавачвалі ў ненаўмысным забойстве ўкраінскай апэратаркі Галіны Хатчынс падчас здымак фільма «Rust».

Абарона актора настойвала на тым, што пракуратура не прадэманстравала ў судзе важны доказ — патроны са здымачнай пляцоўкі.

Раней крыміналіст паведаміў на судовым паседжаньні, што сьледзтва атрымала ад сьведкі і былога афіцэра паліцыі Троя Тэске партыю баявых патронаў, якія маглі мець дачыненьне да справы. Аднак пракуратура вырашыла не прадстаўляць іх у якасьці рэчавага доказу і прымацавала да іншай справы.

Абвінавачаньне патлумачыла свае дзеяньні тым, што боепрыпасы не былі падобныя на кулі, якія знайшлі на пляцоўцы.

У выніку суд вырашыў закрыць справу і зьняць абвінавачаньні з Болдуіна з прычыны ўтойваньня рэчавых доказаў. Судзьдзя Мэры Марлоў Сомэр пастанавіла, што патроны, атрыманыя ад сьведкі, неабходна было перадаць адвакатам актора.

Актор заплакаў, калі пачуў рашэньне аб закрыцьці справы супраць яго. Яму пагражала да 18 месяцаў пазбаўленьня волі.

  • Інцыдэнт, у выніку якога загінула Хатчынс і быў паранены рэжысэр Джоэл Соус, адбыўся 21 кастрычніка 2021 года на здымачнай пляцоўцы. Падчас здымак адной са сцэн фільма Болдуін страляў са зброі, якая павінна была быць зараджана халастымі патронамі. Адна з куль патрапіла ў 42-гадовую Галіну Хатчынс. Яе даставілі на верталёце ў шпіталь Унівэрсытэта Нью-Мэксіка, дзе ўрачы канстатавалі сьмерць жанчыны.
  • У красавіку рэквізытара па зброі Ханну Гуцьерэс-Рыд, якая працавала на здымках баевіка, прыгаварылі да 18 месяцаў турмы. Яна была адказная за рэквізыт, у тым ліку і за зброю, задзейнічаную ў кіназдымках. Бок абвінавачаньня настойваў, што Гутэрэс-Рыд не выканала свае службовыя абавязкі, не праверыўшы бясьпеку рэквізыту, што прывяло да гібелі чалавека.
  • Галіна Хатчынс нарадзілася ва Ўкраіне і вырасла «на савецкай ваеннай базе за палярным кругам». У Кіеве яна скончыла факультэт журналістыкі, пасьля гэтага працавала як журналістка-расьсьледавальніца на здымках дакумэнтальных фільмаў у Эўропе. У 2015 годзе яна атрымала кінэматаграфічную адукацыю ў ЗША і пачала кар’еру ў Галівудзе. У 2019 годзе часопіс Амэрыканскага таварыства кінэматаграфістаў уключыў Хатчынс у лік ўзыходзячых зорак кіно.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG