Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік МЗС Беларусі правёў перамовы ў Кітаі наконт «эўразійскай бясьпекі»


Міністры замежных спраў Беларусі і Кітая Максім Рыжанкоў і Ван І. Пэкін, 8 ліпеня 2024
Міністры замежных спраў Беларусі і Кітая Максім Рыжанкоў і Ван І. Пэкін, 8 ліпеня 2024

Міністар замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў правёў сустрэчы з МЗС і Цэнтральным камітэце Кампартыі Кітая.

Як паведамілі ў беларускім замежнапалітычным ведамстве, Максім Рыжанкоў сустрэўся зь міністрам замежных спраў КНР Ван І. Бакі гаварылі наконт двухбаковых адносін і ўзаемадзеяньня ў рамках міжнародных арганізацый. Сярод іншага ішла размова аб кітайскім гранце на будаўніцтва новага сацыяльнага абʼекта ў Беларусі.

«Асобная ўвага ўдзеленая пытаньням бясьпекі ў эўразійскім рэгіёне. Канстатавана супадзеньне падыходаў і дасягнуты дамоўленасьці аб працягваньні скаардынаваных крокаў у кірунку мірнага ўрэгуляваньня існых канфліктаў. Беларусь пацьвердзіла нязьменнасьць сваёй падтрымкі ўсіх намаганьняў кітайскага ўраду ў дасягненьні нацыянальнага ўзьяднаньня, абароне нацыянальнага сувэрэнітэту, бясьпекі і інтарэсаў разьвіцьця», — паведамілі ў МЗС Беларусі.

Пад палітыкай нацыянальнага ўзьяднаньня ў КНР разумеюць праблему Тайваня, які ў Пэкіне лічаць кітайскай тэрыторыяй.

Максім Рыжанкоў таксама правёў перамовы з загадчыкам міжнароднага аддзела ЦК КПК Лю Цзяньчао. Ён запрасіў яго на канфэрэнцыю ў бясьпецы ў Менску, заплянаваную на восень 2024 году.

Рыжанкоў заявіў на сустрэчы, што разьвіццё адносін з Кітаем зьяўляецца стратэгічным кірункам беларускай замежнай палітыкі. Як піша МЗС Беларусі, там таксама абмяркоўвалі пытаньні бясьпекі і канфлікты ў Эўразійскім рэгіёне, а Лю Цзяньчао выказаў гатоўнасьць працягваць і разьвіваць узаемадзеяньне ЦК КПК і адміністрацыі Лукашэнкі, а таксама па міжпартыйнай лініі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG