З пачатку 2024 году з удзелам маршрутных мікрааўтобусаў у Беларусі адбыліся 32 аварыі, у якіх 60 чалавек атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасьці, загінулых няма, паведамляе прэс-служба МУС Беларусі.
«У сувязі з гэтым Дзяржаўтаінспэкцыя з 7 па 19 чэрвеня праводзіць прафіляктычныя мерапрыемствы, накіраваныя на павышэньне бясьпекі перавозак пасажыраў маршрутнымі мікрааўтобусамі», — паведамляе МУС.
Паводле ведамства, у гэтыя дні нарады Дарожна-патрульнай службы пачалі ўзмоцнена кантраляваць выкананьне кіроўцамі Правілаў дарожнага руху і перавозкі пасажыраў на гарадзкіх, прыгарадных і міжгародніх маршрутах.
«Не застанецца без увагі тэхнічны стан мікрааўтобусаў. У выпадку выяўленьня грубых парушэньняў, у тым ліку зьвязаных з парадкам допуску кіроўцаў і транспарту да ўдзелу ў дарожным руху, да адміністрацыйнай адказнасьці будуць прыцягнутыя кіраўнікі арганізацый, якія выконвалі перавозку», — гаворыцца ў паведамленьні.
З улікам гарачага надвор’я супрацоўнікі ДАІ таксама пракантралююць, як кіроўцы і пешаходы прытрымліваюцца правілаў дарожнага руху ў месцах масавага адпачынку. Каб пазьбегнуць стыхійных парковак, будуць кантраляваць выкананьне правілаў спыненьня і стаянкі, а таксама «бясьпечнае перамяшчэньне пешаходаў і раварыстаў, іх фізычны стан».
- Апошняя аварыя з удзелам маршруткі адбылася 4 чэрвеня ў Бабруйскім раёне. Тады ў выніку сутыкненнья маршруткі з трактарам пацярпелі 13 чалавек, 9 зь іх даставілі ў бальніцу, двое — у рэанімацыі.
- У Беларусі штогод адбываецца ад 7000 да 8000 ДТЗ, пры гэтым за год гінуць 1,5–2 тысячы чалавек, некалькі тысяч атрымліваюць траўмы.
- Пасьля аварыі з удзелам маршруткі 20 лютага 2023 году, у выніку якой загінулі 11 пасажыраў маршруткі, а праз два тыдні ў бальніцы памерлі яшчэ адзін пасажыр і кіроўца таксі, транспартная інспэкцыя Мінтранса і Дзяржаўтаінспэкцыя пачалі ўзмоцненыя праверкі маршрутных таксі.
- За 2023 год у выніку праверак у Беларусі канфіскавалі ў «нядобрасумленных» перавозчыкаў больш за 100 маршрутак.

Форум