Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ува Узьдзенскім раёне пачалі рэстаўрацыю кальвінскага збору ХVI стагодзьдзя


Кальвінскі збор у Кухцічах, архіўнае фота
Кальвінскі збор у Кухцічах, архіўнае фота

Храм невялікі, але вылучаецца незвычайнай формай.

У Кухцічах Узьдзенскага раёну, якія цяпер афіцыйна называюцца пасёлкам Першамайск, пачалі рэстаўраваць колішні кальвінскі збор, піша Zorkanews.

Збор пабудаваны ў 1560–1570-я гады тагачасным уладальнікам маёнтку Мацеем Кавячынскім, паплечнікам Сымона Буднага.

Храм вылучаецца незвычайнай формай. Калі кальвінскі збор у Смаргонях васьмігранны ў пляне, то збор у Кухцічах ажно дванаццацігранны, адзначае тэлеграм-канал «Спадчына».

У XVIII ст. храм рэканструявалі, як сьцьвярджаецца, паводле праекту архітэктара Карля Спампані, тады ж ён набыў барочныя і клясыцыстычныя рысы. Дабудавалі алтарную частку, дзьве вежкі абапал уваходнай часткі і званіцу. На нейкі час кальвінскі збор стаў каталіцкім храмам.

Храм служыў пахавальняй для ўладальнікаў маёнтку. Гэтак ён прастаяў да 1938 году, калі на базе маёнтку камуністы арганізавалі саўгас «Кухцічы», а збор стаў эксплюатавацца як гаспадарчая пабудова.

У апошнія гады комплекс і храм, што сёньня на тэрыторыі Узьдзенскага дзяржаўнага каледжу, стаялі занядбаныя, і іх беспасьпяхова спрабавалі прадаць. На аўкцыёне храм выкупіла Эвангелічная царква, якая плянуе зноў зрабіць яго дзейным.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG