Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Асноўнай прычынай няўдзелу ў выбарах у Каардынацыйную раду была турбота за бясьпеку — вынікі онлайн-апытаньня


Пасьля выбараў у Каардынацыйную раду Цэнтар новых ідэяў (ЦНІ) і ініцыятыва «Народнае апытаньне» (цяпер «Ёсьць пытаньне») правялі онлайн-апытаньне, рэкрутуючы рэспандэнтаў з дапамогай ботаў у Viber і Telegram.

Дасьледаваньне праходзіла з 9 па 17 чэрвеня, у ім узялі ўдзел 978 чалавек: 313 — зь Беларусі, 662 — зь іншых краінаў (так у справаздачы).

Старшы дасьледчык ЦНІ, праграмны дырэктар «Беларускай Акадэміі» сацыёляг Генадзь Коршунаў абнародаваў вынікі апытаньня.

Ён адзначыў, што асноўнымі прычынамі ўдзелу ў выбарах рэспандэнты, якія пражываюць за мяжой, назвалі «жаданьне паўдзельнічаць у палітычным жыцьці Беларусі» (45%) і «жаданьне выканаць свой грамадзянскі абавязак» (16%).

Для тых, хто прагаласаваў зь Беларусі, на першым месцы было «імкненьне падтрымаць канкрэтных палітыкаў або палітычныя сілы» (29%), на другім — «неабходнасьць выказаць пратэст супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі» (26%).

Гаворачы пра сымпатыі выбарцаў, сацыёляг адзначыў, што сьпісы «Каманда Латушкі і Рух „За Свабоду“» і «Нашая справа» часьцей выбіралі рэспандэнты, якія жывуць у Беларусі, «Эўрапейскі выбар» і «Моладзевы наступ» карысталіся большай папулярнасьцю ў прадстаўнікоў дыяспары.

Апытаньне паказала, што галоўнай прычынай адмовы ад удзелу ў выбарах стала «турбота за бясьпеку (сваю і сваякоў)». Яе назвалі 35% апытаных (55% у Беларусі і 19% у дыяспары).

Далей сярод матываў не галасаваць ідуць: «нежаданьне перасылаць куды-небудзь свае пашпартныя дадзеныя» — 14% (10% у Беларусі і 18% за мяжой), бессэнсоўнасьць галасаваньня на выбарах КР — 12% (6% у Беларусі і 18% у дыяспары), адсутнасьць сэнсу любых выбараў у сёньняшніх умовах — 10% (9% у Беларусі і 12% за мяжой).

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG