Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэлеканал СТВ не паказаў матч зборных Румыніі і Ўкраіны на Эўра-2024

абноўлена

Гульцы зборнай Украіны. Архіўнае фота
Гульцы зборнай Украіны. Архіўнае фота

На беларускай тэлевізіі не паказалі матчу з удзелам зборнай Украіны. Гульню прыбралі з раскладу раніцай 17 чэрвеня.

Беларускі тэлеканал СТВ не анансаваў матчу чэмпіянату Эўропы ў футболе паміж Украінай і Румыніяй. Гэтай гульні, якая пачнецца 17 чэрвеня а 16-й гадзіне, няма ні ў анонсе дня, ні ў праграме перадач.

СТВ апублікаваў расклад перадач і трансьляцый матчаў на 17 чэрвеня. Пры гэтым вядома, што тэлеканал «РТР-Беларусь» пакажа гульню Бэльгія — Славаччына, а на СТВ гледачы ўбачаць паядынак паміж аўстрыйцамі і французамі.

Трэцяга сёньняшняга матчу, у якім украінцы сустрэнуцца з румынамі, у раскладзе няма. У праграме перадач гэтая гульня яшчэ прысутнічала 17 чэрвеня раніцай, але потым яе прынялі з раскладу, паведаміла «Люстэрка».

Праграма перадач тэлеканала СТВ
Праграма перадач тэлеканала СТВ

Акрамя таго, у праграме тэлеканалу адсутнічае і наступны паядынак украінцаў на турніры. Усе іншыя сустрэчы футбольнага Эўра паказваюць.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG