Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прапагандыст Тур заявіў што амаль у 1000 беларусаў канфіскуюць жытло ў палітычных справах


Ілюстрацыйнае фота, лістапад 2000 году
Ілюстрацыйнае фота, лістапад 2000 году

Амаль тысячы беларусаў, якія зьехалі з краіны, пагражае страта пакінутай на радзіме нерухомасьці, заявіў у эфіры тэлеканалу АНТ прапагандыст Ігар Тур.

Ён нагадаў, што перад выбарамі ў Каардынацыйную раду Сьледчы камітэт распачаў крымінальную справу, якая мае 257 фігурантаў: удзельнікаў электаральнай кампаніі і арганізатараў.

«Ва ўсіх будзе канфіскавана ў даход дзяржавы нерухомасьць, якая арыштаваная, апячатаная і завараная, — цытуе Тура „Люстэрка“. — Давайце палічым. У сярэднім няхай 100 тысяч даляраў за кватэру памножым на 257 атрымаем крыху больш, чым 2,5 млн долараў [насамрэч пры такіх падліках атрымоўваецца больш за 25 мільёнаў даляраў]. Калі шчыра, для бюджэту Беларусі — гэта сьлёзы».

Далей прапагандыст заявіў, што апроч фігурантаў «справы КР», ёсьць і іншыя беларусы, у якіх на радзіме арыштавалі нерухомасьць па палітычных справах. Іх колькасьць, па словах Тура, «падыходзіць да тысячы».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG