Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская сустрэлася з дарадцам прэзыдэнта ЗША ў нацыянальнай бяспецы Саліванам


Джэйк Саліван
Джэйк Саліван

Адбылася сустрэча Джэйка Салівана зь лідэркай беларускай апазыцыі Сьвятланай Ціханоўскай.

Джэйк Саліван на сустрэчы са Сьвятланай Ціханоўскай заявіў пра непахісную падтрымку Злучанымі Штатамі народу Беларусі ў яго імкненьні да дэмакратычнай будучыні. Ён даў зразумець, што ЗША разам з партнэрамі і саюзьнікамі будуць працягваць рабіць крокі, каб прымусіць рэжым Лукашэнкі адказваць за яго дзеяньні, у тым ліку праз увядзеньне дадатковых санкцый, піша прэс-служба Белага дому.

Палітыкі абмеркавалі падтрымку рэжымам Лукашэнкі вайны Расеі супраць Украіны, працяг утрыманьня палітвязьняў і абуральныя парушэньні правоў чалавека.

Таксама на сустрэчы разглядалі далейшыя пляны наконт працягу Стратэгічнага дыялёгу паміж урадам ЗША і беларускім дэмакратычным рухам і грамадзянскай супольнасьцю.

11 чэрвеня зь Ціханоўскай сустрэліся амэрыканскія сэнатары Джын Шагін (старшыня сэнацкага падкамітэту міжнародных адносін у супрацоўніцтве ў галіне Эўропы і рэгіянальнай бясьпекі і сузаснавальніца фракцыі «Свабодная Беларусь», дэмакрат ад штату Нью-Гэмпшыр), сябра фракцыі «Свабодная Беларусь» Рычард Дурбін (дэмакрат ад Ілінойса) і Пітэр Уэлч (дэмакрат ад штату Вэрмонт).

Таксама ў Вашынгтоне заплянаваныя сустрэчы Ціханоўскай з прадстаўнікамі Рады нацыянальнай бясьпекі ЗША: старшынём падкамітэту замежных спраў Томасам Кінам-малодшым, дарадцам віцэ-прэзыдэнта ў нацыянальнай бясьпецы Філам Горданам, старшынём Камітэту замежных спраў Сэнату Бэнджамінам Кардынам.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG