Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сынгапурцам дазволілі заводзіць катоў — пасьля 35 гадоў забароны


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Сынгапуры дазволілі заводзіць катоў у дзяржаўных дамах, у якіх пражывае больш за 80% насельніцтва краіны.

Забарона дзейнічала 35 гадоў, піша брытанскае выданьне The Guardian.

Згодна з новымі правіламі, зь верасьня жыхарам можна будзе трымаць двух катоў і аднаго сабаку дазволенай пароды.

Пры гэтым людзей абавяжуць прайсьці курс па ўтрыманьні хатніх жывёл, зарэгістраваць і чыпаваць гадаванцаў, а таксама ўстанавіць сеткі на вокны, каб жывёлы ня падалі з вышыні.

Сем’ям з трыма і больш катамі абвесьцяць «амністыю», калі яны заявяць пра гэта на працягу пераходнага пэрыяду.

Забарону на катоў у дзяржаўных дамах, у якія масава ўяжджалі сынгапурцы ў 1960-х, увялі ў 1989 годзе. Тады чыноўнікі казалі, што катоў цяжка ўтрымаць у межах кватэры і што яны «схільныя ліняць, спаражняцца і мачыцца ў грамадзкіх месцах, а таксама выдаваць гукі, якія дастаўляюць нязручнасьці суседзям». За парушэньне правілаў пагражаў штраф, эквівалентны амаль тром тысячам даляраў ЗША.

Сынгапурцы забарону масава парушалі. Паводле ацэнак Euromonitor International, на якія спасылаюцца мясцовыя СМІ, у 2023 годзе ў краіне налічвалася каля 94 тысяч хатніх катоў. Увосень 2022 году 90% апытаных сынгапурцаў выказаліся за зьняцьцё забароны. Чыноўнікі абяцалі прыслухацца да іх думкі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG