Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Эстоніі падпісаў закон аб выкарыстаньні замарожаных расейскіх актываў на карысьць Украіны


Прэзыдэнт Эстоніі Алар Карыс
Прэзыдэнт Эстоніі Алар Карыс

Раней закон ухвалілі дэпутаты Рыйгікогу, эстонскага парлямэнту.

Прэзыдэнт Эстоніі Алар Карыс падпісаў закон аб выкарыстаньні замарожаных расейскіх актываў для кампэнсацыі шкоды, нанесенай Украіне ў выніку поўнамаштабнага ўварваньня. Пра гэта паведамляе ERR.

Карыс растлумачыў, што ў адпаведнасьці з законам эстонскія ўлады могуць сканфіскаваць і выкарыстоўваць маёмасьць толькі тых, «чыя сувязь са зьдзяйсьненьнем або садзейнічаньнем супрацьпраўнаму дзеяньню ўстаноўленая і дастаткова даказаная».

Палітык дадаў, што простае знаходжаньне пад міжнароднымі санкцыямі не пацягне за сабой адчужэньня актываў.

Прэзыдэнт Эстоніі прызнаў, што канфіскацыя маёмасьці ў сувязі з удзелам у ваеннай агрэсіі можа выклікаць «юрыдычныя пытаньні», але, як сказаў ён, «парлямэнт павінен быць у стане зрабіць палітычны выбар нават у такой няяснай сытуацыі».

Раней рашэньне аб перадачы Ўкраіне даходаў ад замарожаных актываў расейскага Цэнтрабанку ўхваліла Рада Эўразьвязу. Даходы пойдуць на вайсковую падтрымку Ўкраіны і кампэнсацыю ёй шкоды ад расейскай агрэсіі.

У Эўразьвязе замарожаныя каля 2/3 актываў расейскага Цэнтрабанку, большаю часткаю якіх кіруе бэльгійскі дэпазытар Euroclear. Зь мінулага году прыбытак ад іх інвэставаньня склаў каля 4 мільярдаў эўра. Аднак Украіна можа прэтэндаваць на 557 мільёнаў зь іх — грошы, атрыманыя да сярэдзіны лютага, бэльгійскі банк захавае для кіраваньня рызыкамі, у тым ліку зьвязаных з судовымі пазовамі з боку Расеі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG