Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз павысіў мыта на збожжа зь Беларусі і Расеі, што фактычна спыніць яго імпарт


Сьцягі Ўкраіны і Эўразьвязу ў Брусэлі, 2022
Сьцягі Ўкраіны і Эўразьвязу ў Брусэлі, 2022

Эўрапейская рада 30 траўня прыняла рашэньне аб увядзеньні падвышаных мытаў на збожжавыя і алейныя культуры, а таксама прадукты іх перапрацоўваньня, якія паходзяць зь Беларусі і Расеі.

Пра гэта паведаміў эўракамісар па гандлі Валдзіс Дамброўскіс. Захады ён зьвязаў з імкненьнем «не дазволіць расейскаму збожжу дэстабілізаваць сельскагаспадарчы сэктар ЭЗ, абмежаваць даходы Расеі для фінансаваньня яе вайны супраць Украіны і перашкодзіць незаконнаму экспарту Расеяй скрадзенага ўкраінскага збожжа на эўрапейскія рынкі».


У залежнасьці ад канкрэтнага прадукта новыя пошліны павялічацца або на 95 эўра за тону прадукцыі, якая імпартуецца ў ЭЗ, або да 50% цаны на пшаніцу на рынках Эўразьвязу. Расейскі МЗС у адказ заяўляў, што зьмены адабʼюцца на ўсім сусьветным рынку збожжа.

Павышэньне мыта фактычна спыніць іх імпарт у Эўразьвяз.

«Вызначаныя сёньня новыя тарыфы накіраваныя на тое, каб на практыцы спыніць імпарт збожжа з Расеі і Беларусі ў ЭЗ. Такім чынам, гэтыя меры перадухіляць дэстабілізацыю збожжавага рынку ЭЗ, спыняць расейскі экспарт незаконна прысвоенага збожжа, вырабленага на тэрыторыі Ўкраіны, і не дазволяць Расеі выкарыстоўваць даходы ад экспарту ў ЭЗ для фінансаваньня сваёй агрэсіўнай вайны супраць Украіны. Гэта яшчэ адзін спосаб, з дапамогай якога ЭЗ дэманструе пастаянную падтрымку Ўкраіны», – заявіў міністар фінансаў Бэльгіі, якая старшынюе ў ЭЗ, Вінцэнт Ван Пэтэгэм.

Рашэньне датычыць збожжавых, алейных тавараў, прадуктаў іх перапрацоўваньня, а таксама бураковых жамерынаў і сушанага гароху. Яно распаўсюджваецца на прадукцыю з Расеі і Беларусі, а таксама на прадукцыю, якая наўпрост або ўскосна пастаўляецца зь дзьвюх краін, але не закранае транзыт у трэція краіны. Расея і Беларусь таксама ня будуць больш мець доступу да квотаў ЭЗ .

Санкцыі набудуць моц 1 ліпеня 2024 году.

Што папярэднічала

22 сакавіка Эўракамісія апублікавала прапановы аб увядзеньні павышанага мыта на пастаўкі збожжа зь Беларусі і Расеі ў Эўразьвяз і пазбаўленьні гэтых краін доступу да квотаў на пастаўку збожжа на больш выгадных тарыфных умовах.

Памер мыта складае 95 эўра за тону, альбо 50% ад цаны тавару. Мытныя абмежаваньні, у прыватнасьці, будуць спаганяцца пры пастаўках збожжа, алейных культур і прадуктаў перапрацоўваньня зь Беларусі і Расеі, у тым ліку пшаніцы, кукурузы і сланечнікавага шроту.

Таксама Расея і Беларусь больш ня будуць мець доступу да квотаў Эўразьвязу на зерне, якія прапануюць больш выгадныя тарыфныя рэжымы для некаторых прадуктаў.

У 2023 годзе Расея экспартавала ў Эўразьвяз да 4,2 мільёна тон збожжа на 1,3 мільярда эўра. Аб’ёмы прадукцыі зь Беларусі ў ЭЗ у той жа час склалі 610 тысяч тон на 246 мільёнаў эўра.

Міністры сельскай гаспадаркі Літвы, Латвіі, Эстоніі, Польшчы і Чэхіі раней прапанавалі Эўрапейскай камісіі забараніць пастаўкі збожжа з Расеі і Беларусі ў Эўразьвяз.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG