Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вязьняў наваполацкай калёніі № 1 пазбавілі магчымасьці званіць сваякам


Турма, ілюстрацыйнае фота
Турма, ілюстрацыйнае фота

Асуджаныя, у тым ліку палітвязьні, якіх трымаюць у калёніі № 1 у Наваполацку, з пачатку траўня ня могуць пазваніць сваякам. Прапушчаныя званкі ім не кампэнсуюць, паведамляе тэлеграм-канал праваабаронцаў MAYDAY.TEAM.

Паводле зьвестак тэлеграм-каналу, перабоі з тэлефоннымі званкамі ў наваполацкай калёніі пачаліся на пачатку траўня. Без тлумачэньня прычын асуджаныя ня могуць тэлефанаваць родным згодна з графікам, які складаецца для кожнага атраду ў канцы папярэдняга месяца. Прапушчаныя званкі кампэнсавацца ня будуць.

У бліжэйшыя тыдні вязьні зноў прапусьцяць належныя ім паводле раскладу на месяц званкі, бо «памяшканьне, дзе ўсталяваныя таксафоны „Белтэлекам“, зачыненае на рамонт».

Звычайна паводле раскладу, які зацьвярджае адміністрацыя калёніі, вязьням тры разы на месяц даюць магчымасьць тэлефанаваць альбо рабіць відэазванок праз скайп. Званіць можна толькі па нумарах, указаных у сьпісе сваякоў.

«Але празь сьвяты ці зь іншую прычыны гэтую норму могуць як перабраць, гэтак і недабраць. Як вырашаць начальнікі», — пракамэнтаваў Свабодзе гэтыя зьвесткі з наваполацкай калёніі былы палітвязень Аляксей.

У Наваполацкай калёніі ўзмоцненага рэжыму № 1 трымаюць, сярод іншага, палітзьняволеных журналістаў Радыё Свабода Ігара Лосіка і Андрэя Кузьнечыка, а таксама былога праціўніка Лукашэнкі на прэзыдэнцкіх выбарах 2020 году Віктара Бабарыку, журналіста Андрэя Аляксандрава і яшчэ прынамсі 150 палітвязьняў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG