Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 35 гадоў таму было створанае Згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына»


Устаноўчая канфэрэнцыя Згуртаваньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына» ў 1990-м годзе.
Устаноўчая канфэрэнцыя Згуртаваньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына» ў 1990-м годзе.

Падзеі і даты 10 верасьня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Падзея дня

10 верасьня 1990 году ў Менску было створанае Згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына», якое арганізацыйна аб’ядноўвае ўсе беларускія асяродкі ва ўсім сьвеце. 14 ліпеня 2021 году ў офісе «Бацькаўшчыны» ў Менску адбыўся ператрус, а памяшканне апячаталі. 20 жніўня 2021 году Сьледчы камітэт распачаў крымінальную справу па «прыкметах злачынства, прадугледжанага часткай 3 артыкулу 361 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь» (заклікі да дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь).
24 верасьня таго году Вярхоўны суд (суддзя — Рыма Філіпчык) прыняў рашэньне задаволіць пазоў Міністэрства юстыцыі і ліквідаваць аб’яднаньне. Цяпер дзейнічае ў выгнаньні.

Гэты дзень у гісторыі

1517 Францішак Скарына выдаў у Празе «Кнігу Ёва».

Помнік Скарыну ў Празе
Помнік Скарыну ў Празе

1996 — ААН зацьвердзіла Дамову аб усёабдымнай забароне ядзерных выпрабаваньняў.

2020 — Літоўскі парлямэнт прызнаў Сьвятлану Ціханоўскую нацыянальна абраным лідэрам. Аляксандра Лукашэнку назвалі нелегітымным кіраўніком.

У гэты дзень нарадзіліся

1809Аляксандар Рыпінскі, паэт, фальклярыст, мастак, выдавец, удзельнік вызвольнага паўстаньня 1831 г., палітэмігрант.

1893Аляксандар Ляўданскі, беларускі гісторык і археоляг (расстраляны НКВД). Арганізатар першых у Беларусі навуковых археалягічных экспэдыцый. Зрабіў клясыфікацыю гарадзішчаў жалезнага веку, вызначыў іх культурна-археалягічную прыналежнасьць і арэалы археалягічных культур. Першы выказаў думку, што гарадзішчы культуры штрыхаванай керамікі ў Цэнтральнай Беларусі належалі балцкім плямёнам. Дасьледаваў Віцебск, Оршу, Заслаўе, Барысаў і тэрыторыю Смаленшчыны.

1923Мікола Бірыла, мовазнавец, акадэмік, спэцыяліст у анамастыцы.

1929 Яўген Глебаў, беларускі кампазытар, народны артыст Беларусі.

Васіль Быкаў і Яўген Глебаў
Васіль Быкаў і Яўген Глебаў

У памяці

1916 Аляксандар Ельскі, беларускі краязнавец, гісторык, літаратар, этнограф, публіцыст.

1937Язэп Мамонька, палітычны дзяяч, расстраляны ў Карэліі, ахвяра сталінізму.

Язэп Мамонька
Язэп Мамонька

1942 Павал Хоміч, каталіцкі сьвятар, расстраляны, ахвяра сталінізму.

1974Мэльхіёр Ваньковіч, пісьменьнік.

1990 Міхась Саўка, мастак і рэстаўратар.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG