Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская абмеркавала зь міністрам эўрапейскіх справаў Польшчы візы для беларусаў


Сьвятлана Ціханоўская зь міністрам эўрапейскіх справаў Польшчы Адамам Шляпкам. Познань, 16 траўня 2024
Сьвятлана Ціханоўская зь міністрам эўрапейскіх справаў Польшчы Адамам Шляпкам. Познань, 16 траўня 2024

Сустрэча адбылася падчас міжнароднага эканамічнага форуму ў Познані Impact.

Як паведамляе прэсавая служба Сьвятланы Ціханоўскай, яна выказала падзяку Польшчы за пасьлядоўную палітыку адносна Беларусі і за тое, што Польшча працягвае прымаць беларусаў.

Ціханоўская заклікала міністра эўрапейскіх справаў Польшчы Адама Шляпку ўзьняць пытаньне спрашчэньня візавага рэжыму і пашырэньня практыкі выдачы візаў для беларусаў. Яна зьвярнула ўвагу на неабходнасьць захаваць пасажырскія зносіны паміж Беларусьсю і Эўразьвязам, важнасьць падтрымкі незалежных мэдыя і культурніцкіх ініцыятываў.

Бакі абмеркавалі таксама пытаньне санкцыяў: Ціханоўская зьвярнула ўвагу не недапушчальнасьць зьмякчэньня санкцыяў на калійныя ўгнаеньні, пакуль ня вызваленыя палітвязьні і рэжым працягвае рэпрэсіі.

Абмяркоўвалі таксама магчымыя падзеі падчас польскага старшынства ў Эўразьвязе.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG