Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: год таму загінуў Міраслаў Лазоўскі


Міраслаў Лазоўскі
Міраслаў Лазоўскі

Падзеі 16 траўня ў Беларусі і сьвеце.

Дзень у гісторыі

1657 — у часе 13-гадовай вайны ў Янаве казакі забілі Андрэя Баболю, каталіцкага місіянэра, які будзе далучаны да ліку сьвятых.

350 гадоў таму, у 1674Ян Сабескі абраны вялікім князем літоўскім і польскім каралём. У 1683 годзе ў бітве пад Венай Ян Сабескі ўзначаліў агульнае войска імпэратара, германскіх князёў і Рэчы Паспалітай. Бітва, у якой удзельнічалі і войскі ВКЛ, скончылася разгромам турэцкага войска.

135 гадоў таму, 16 траўня 1889 — у газэце «Минскій листокъ» першая публікацыя паэмы «Тарас на Парнасе».

У гэты дзень нарадзіліся

1985 — у СССР уведзены Гарбачоўскі «сухі закон». Дзейнічаў да 1987 году.

1986 — у Горадні адкрываецца музэй Максіма Багдановіча.

1995 — Ціцянкоў на даху будынку былога ЦК КПБ разрывае нацыянальны сьцяг.

2019 — увечары ў Магілёве міліцыя ўчыніла аблаву на цыганоў, затрымалі каля ста чалавек.

2022 — у дзень адкрыцьця адбыўся ператрус у менскай кнігарні «Кнігаўка». Выдаўца Андрэя Янушкевіча і супрацоўніцу крамы Насту Карнацкую затрымалі і некалькі разоў запар арыштоўвалі (усяго на 28 і 23 дні адпаведна).

1755 — нарадзіўся Ян Непамуцэн Касакоўскі, дзяржаўны і рэлігійны дзяяч ВКЛ, віленскі біскуп.

1911 — нарадзіўся Васіль Вітка, паэт, празаік, драматург, клясык беларускай дзіцячай літаратуры.

1955 — нарадзілася Вольга Корбут, гімнастка, 4-разовая алімпійская чэмпіёнка.

У памяці

1926 — у Вільні памёр Казімер Сваяк, каталіцкі сьвятар і паэт.

1979 — памёр Яўсей Канчар, палітычны дзяяч, гісторык, публіцыст, вучоны ў галіне эканамічнай геаграфіі, адзін з арганізатараў Першага Ўсебеларускага зьезду 1917 году.

1999 — памёр Мікола Ганько, шматгадовы кіраўнік Згуртаваньня беларусаў Канады.

2021 — памёр Яўген Анішчанка, гісторык.

2023 — у баі ў Бахмуце (Украіна) загінуў Міраслаў Лазоўскі, беларускі добраахвотнік, адзін з стваральнікаў «Белага Легіёну», распаўсюднік кніг.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG