Журы ацаніла вывераную і ляканічную кампазыцыю, пабудаваную на эстэтыцы мінімалізму, празт якую дасягаецца яднаньне гісторыі і сучаснасьці, паведаляе выданьне Reform.news.
Цырымонія ўзнагароджаньня прайшла сёньня, 7 траўня, ў Варшаве.
Таксама вокладка, створаная Янай Галушкінай, атрымала спэцыяльную адзнаку тэлеканалу Belsat, партнэра прэміі.
Ініцыятыва VEHA, выдавец вылучанай кнігі «Людзі Лесу / Ludzi Lesu», зьбірае і каталягізуе лічбавыя копіі фотаздымкаў зь сямейных архіваў, што тычацца розных аспэктаў грамадзкага жыцьця ад моманту з’яўленьня фатаграфіі і да 1980-х гадоў.
Архіў зьбіраецца вакол розных тэмаў, «Людзі Лесу» — гэта чацьвёртая тэма і чацьвёртая кніга архіва. У ёй сабраныя старыя фотаздымкі людзей у прасторы лесу.
Спэцыфіка конкурсу гэтага году заключалася ў невялікай колькасьці прац, прапанаваных для разгляду і ў яшчэ меншай колькасьці дызайнэраў вокладкі, піша выданьне.
Летась конкурс не праводзіўся праз крызіс эміграцыі, але Беларускі ПЭН «перагрупіраваўся» і абяцае дапрацаваць у тым ліку фінансавую частку конкурсу, , адзначае Reform.news. На гэты момант узнагародай прэміі зьяўляецца бронзавы анёл.
- Прэмія за найлепшую кніжную вокладку заснаваная ў 2019 годзе ў памяць пра мастака, дызайнэра і паэта Міхала Анемпадыстава. Узнагарода прысуджаецца беларускаму аўтару або камандзе аўтараў вокладкі. Журы ацэньвае дызайн, паліграфічнае выкананьне і адпаведнасьць афармленьня зьместу кнігі.
- Папярэдні раз прэмія ўручалася ў 2022 годзе, пераможцам стаў Анатоль Лазар за вокладку да кнігі «НЕрасстраляныя».
Форум