Гэты дзень у гісторыі
1216 — Папа Ганорый III зацьвердзіў ордэн дамініканцаў.
1264 — падпісаная мірная і гандлёвая дамова Полацку з Рыгай і Інфлянцкім ордэнам.
1917 — у Менску ўтварыўся Выканаўчы камітэт Першага Ўсебеларускага зьезду.
1932 — афіцыйная рэгістрацыя Таварыства беларускай асьветы, створанага ў Вільні.
1945 — у Менску адкрыўся Беларускі тэатральны інстытут (з 1993 году — Беларуская акадэмія мастацтваў).
1989 — у Румыніі перамагла народная рэвалюцыя, скіраваная супраць рэжыму Нікалае Чаўшэску. Сам ён быў неўзабаве расстраляны разам з жонкай.
1990 — Лех Валэнса заступіў на пасаду прэзыдэнта Польшчы.
1998 — Вярхоўны гаспадарчы суд скасаваў выдадзенае
„Нашай Ніве“ папярэджаньне за клясычны правапіс. Гэта замацавала
за ґазэтай права выдавацца тарашкевіцай.
2020 — арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу дазволілі вярнуцца ў Беларусь. Пасьля замежнай паездкі рэжым Лукашэнкі 4 месяцы не даваў Кандрусевічу вярнуцца на Радзіму, а затым у перамовах з Ватыканам дамогся зьмены кіраўніка Касьцёлу ў краіне.
2020 — ператрус і арышты ў „Прэс-клюбе“ ў Менску.
У гэты дзень нарадзіліся
1639 — Жан Расін, францускі драматург, адзін зь «Вялікай тройкі» драматургаў Францыі XVII стагодзьдзя, поруч з Карнэлем і Мальерам.
1735 — Ян Мікалай Аскерка, дзяржаўны дзяяч ВКЛ, кіраўнік паўстаньня 1794 году на Палесьсі, памёр у ссылцы.
1858 — Джакама Пучыні, італьянскі кампазытар.
1888 — Леан Радзівіл, апошні ўладальнік Нясьвіскага замку.
1922 — Алена Васілевіч, беларуская пісьменьніца.
1928 — Марат Батвіньнік, гісторык кнігі.
У памяці
1937 — Янка Вярсоцкі, каталіцкі сьвятар і грамадзкі дзеяч (расстраляны ў часы сталінізму).
1937 — Раман Семашкевіч, жывапісец, графік і скульптар, ахвяра сталінізму (расстраляны).
1989 — Сэмюэл Бэкет, ірляндзкі пісьменьнік, паэт і драматург, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры (1969).
2001 — Уладзіслаў Чарняўскі, сьвятар і перакладчык.