Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Reuters: буйныя банкі Кітая адмаўляюцца фінансаваць апэрацыі, зьвязаныя з Расеяй


Будынак China Construction Bank. Ілюстратыўнае фота
Будынак China Construction Bank. Ілюстратыўнае фота

Амаль усе буйныя кітайскія банкі прыпынілі разьлікі з Расеяй.

У расьсьледаваньні, праведзеным агенцтвам Reuters, гаворыцца, што зь мінулага месяца кітайскія банкі ўзмацнілі праверку апэрацый, зьвязаных з Расеяй, або зусім спынілі дзейнасьць, каб ня трапіць пад амэрыканскія санкцыі.

Паколькі буйныя банкі Кітая адмаўляюцца ад фінансаваньня апэрацый, зьвязаных з Расеяй, некаторыя кітайскія кампаніі зьвяртаюцца да невялікіх банкаў на мяжы і да падпольных каналаў фінансаваньня, такіх як грашовыя брокеры, нават да забароненай крыптавалюты.

Пра гэта паведамляецца ў расьсьледаваньні, праведзеным агенцтвам Reuters, са спасылкай на інфармаваныя крыніцы. Крыніцы размаўлялі з Reuters на ўмовах ананімнасьці. Reuters не змагло вызначыць аб’ём транзакцый, якія былі перанакіраваныя.

Па словах крыніц, зь мінулага месяца кітайскія банкі ўзмацнілі праверку апэрацый, зьвязаных з Расеяй, або зусім спынілі дзейнасьць, каб ня трапіць пад амэрыканскія санкцыі. Некаторыя банкі цалкам пакінулі расейскі рынак.

Амаль усе буйныя кітайскія банкі прыпынілі разьлікі з Расеяй з пачатку сакавіка, паведаміў мэнэджар адной з зарэгістраваных на біржы кампаній па вытворчасьці электронікі ў Гуандуне.

Некаторыя з найбуйнейшых дзяржаўных крэдытораў паведамілі аб зьніжэньні абʼёмаў бізнэсу, зьвязанага з Расеяй.

Дзяржсакратар Энтані Блінкен пасьля сустрэчы зь міністрам замежных спраў Кітая Ван І ў Пэкіне 26 красавіка заявіў, што выказаў «сурʼёзную заклапочанасьць» тым, што Пэкін «падтрымлівае жорсткую агрэсіўную вайну Расеі супраць Украіны».

Хоць афіцыйныя асобы папярэджвалі, што ЗША гатовы прыняць меры супраць кітайскіх фінансавых устаноў, якія спрыяюць гандлю таварамі двайнога прызначэньня, і ЗША папярэдне абмяркоўвалі санкцыі супраць некаторых кітайскіх банкаў, прадстаўнік амэрыканскай адміністрацыі заявіў агенцтву Reuters на мінулым тыдні, што ў Вашынгтона пакуль няма пляну рэалізацыі такіх захадаў.

Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту, адказваючы на пытаньне пра высновы Reuters аб тым, што кітайскія банкі абмяжоўваюць плацяжы з Расеі, сказаў: «падсілкоўваньне расейскай абароннай прамысловай базы пагражае ня толькі бясьпецы Ўкраіны, але і бясьпецы Эўропы».

«Пэкін ня можа дабіцца паляпшэньня адносін з Эўропай, падтрымліваючы найвялікшую пагрозу эўрапейскай бясьпекі з часоў заканчэньня халоднай вайны», — сказаў прадстаўнік Дзярждэпартамэнту, дадаўшы, што Блінкен даў зразумець кітайскаму боку, што «забесьпячэньне трансатлянтычнай бясьпекі — гэта асноўны інтарэс ЗША».

Міністэрства замежных спраў Кітая ня ведае пра апісаныя бізнэсоўцамі мэтады арганізацыі плацяжоў або праблемы з правядзеньнем плацяжоў праз буйныя кітайскія банкі, заявіў у інтэрвію Reuters прадстаўнік кітайскага МЗС, пераадрасаваўшы пытаньні да «адпаведных органаў».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG