Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Белавія» пачынае рэгулярна лётаць зь Менску ў Махачкалу


Офіс Белавія ў Менску
Офіс Белавія ў Менску

Пра адкрыцьцё новага напрамку паведаміла Міністэрства транспарту Беларусі.

«Новы рэйс будзе запатрабаваны пасажырамі», — лічаць у «Белавія». Загрузка першага рэйсу зь Менску склала больш за 70%.

Палёты Менск-Махачкала-Менск будуць выконвацца адзін раз на тыдзень па пятніцах. Час палёту – каля трох з паловай гадзінаў.

Таксама «Белавія» ва ўмовах заходніх санкцый пашырае рэйсы ў Расею з абласных цэнтраў. Так, з сакавіка пачалі лётаць самалёты з Гомля ў Санкт-Пецярбург і зь Берасьця ў Маскву.

  • Ад 2021 году, калі ў аэрапорце Менску прымусова пасадзілі самалёт Ryanair, над Беларусьсю перасталі лятаць эўрапейскія авіякампаніі, а заходнія краіны закрылі сваё неба для беларускіх самалётаў. Эўракантроль абмежаваў палёты эўрапейскай цывільнай авіяцыі ў паветранай прасторы Беларусі да 2029 году.
  • Летась у Беларусь вярнуўся турэцкі авіяперавозчык Southwind Airlines, які з 15 сьнежня 2023 году пачаў рэгулярныя штодзённыя рэйсы па маршруце Стамбул – Менск – Стамбул. Аднак з 1 красавіка Southwind Airlines скасавала палётную праграму ў Менск. Прычынай стала забарона на палёты над тэрыторыяй Эўразьвязу.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG