Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Упершыню за многія гады беларусы ЗША купілі будынак для дыяспары — за $300 000


Будынак, дзе будзе створаны беларускі грамадзка-культурны цэнтар
Будынак, дзе будзе створаны беларускі грамадзка-культурны цэнтар

Беларусы Мінэапалісу ў ЗША набылі двухпавярховы будынак, дзе плянуюць стварыць апартамэнты для часовага пражываньня ўцекачоў зь Беларусі, канферэнц-залю, каворкінг, офісы і цэнтар прыёму і адпраўкі гуманітарнай дапамогі, піша Belarus.info.

У Мінэапалісе беларусы набылі двухпавярховы будынак плошчай каля 929 квадратных мэтраў. Арганізатар і асноўны выканаўца праекту, мэта якога — арганізацыя хабу для беларусаў, — Павал Сакурэц.

Набыцьцё будынку для патрэбаў беларускай дыяспары за мяжой — вельмі рэдкая зьява ў апошнія дзесяцігодзьдзі. Гэта актыўна рабіла шматлікая пасьляваенная эміграцыя, але з часам, калі яна пачала адыходзіць, беларусы нават часам прадавалі нерухомасьць. Не хапала грошай, каб яе ўтрымліваць.

Будынак знаходзіцца непадалёк ад цэнтру Мінэапалісу. Там плянуюць стварыць апартамэнты для часовага пражываньня ўцекачоў зь Беларусі, канферэнц-залю, каворкінг, офісы і цэнтар прыёму і адпраўкі гуманітарнай дапамогі.

Паводле Паўла Сакурца, будынак для такіх мэтаў шукалі каля 5 гадоў.

«Увесь час на рынку былі вельмі вялікія цэны. А зараз зьявіўся будынак за 400 тысяч, і калі цана апусьцілася да 300 тысяч, то я вырашыў яго купіць», — расказаў Сакурэц.

Паводле яго слоў, крыху дапамаглі з грашыма каля дзесяці чалавек, якія склаліся па 50 даляраў.

«Што тычыцца астатніх грошай, то я паклаў задатак 100 тысяч, і яшчэ 200 тысяч мне даюць фінансаваньне на пяць гадоў», — расказаў суразмоўца.

Пляну мерапрыемстваў, якія будуць ладзіцца ў набытым памяшканьні, пакуль няма. Будаўнічыя працы пачнуцца 25 красавіка. У залежнасьці ад фінансаваньня яны могуць заняць ад 6 да 8 месяцаў.

«Каб усё зрабіць, неабходна ўкласьці яшчэ 400 тысяч на рамонт. Таму пабачым, ці буду я браць пазыку на гэтую суму, бо не хацелася б такія грошы самому выкладаць. Там пабачым», — кажа Сакурэц.

  • Беларускі цэнтар у Мінэапалісе стане яшчэ адным беларускім пунктам на мапе, разам з грамадзка-культурнай заляй пры саборы Сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне, беларускім цэнтрам у Саўт-Рывэры, фундацыяй Крачэўскага ў Куінз, а таксама шэрагам прыходаў беларускіх цэркваў Нью-Джэрзі і Нью-Ёрку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG