У сераду, 17 красавіка, вячэрні рэйс з Дубаю ў Менск адправіцца з аэрапорту Рас-Эль-Хайма. Пра гэта папярэдзіла прэс-служба авіяперавозчыка. Для пасажыраў, якія плянуюць ляцець у Менск, заплянаваная паездка з аэрапорту Дубаю ў аэрапорт Рас-Эль-Хайма.
Раней праз залевы ў Дубаі, якія моцна паўплывалі на працу мясцовага аэрапорту, ранішні рэйс «Белавія» ў сераду 17 красавіка прызямліўся ў ААЭ на запасным аэрадроме — у эміраце Фуджайра, за 100 кілямэтраў ад пункту прызначэньня.
Вячэрні рэйс FlyDubai у Менск і назад 17 красавіка ўвогуле скасавалі.
Напярэдадні ў ААЭ выпала самая вялікая колькасьць ападкаў за апошнія 75 гадоў. Мясцовы аэрапорт зазнаў праблемы і працуе ў надзвычайным рэжыме.