Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні за данаты судзяць зорку «Што? Дзе? Калі?» Фёдара Шведава

абноўлена

Горадзенскі абласны суд. Архіўнае фота
Горадзенскі абласны суд. Архіўнае фота

Шведаву можа пагражаць да 8 гадоў калёніі.

У Горадзенскім абласным судзе 15 красавіка распачаўся суд над 48-гадовым Фёдарам Шведавым.

Фёдар Шведаў у судзе
Фёдар Шведаў у судзе

Яго абвінавачваюць паводле арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса («Фінансаваньне дзейнасьці экстрэмісцкага фармаваньня»). Па гэтым артыкуле мужчыне пагражае да 8 гадоў калёніі.

Справу разглядае Віталь Кулеш.

Калі Фёдара затрымалі, дакладна не вядома, як і сутнасьць абвінавачаньня.

Пра гэты працэс паведамілі праваабаронцы «Вясны» і дзяржаўнае агенцтва БелТА.

Згодна з вэрсіяй абвінавачваньня, якую апублікавалі дзяржаўныя СМІ, Фёдар Шведаў са сьнежня 2020 па сакавік 2021 году, выкарыстоўваючы аформлены ў ААТ «СберБанк» на сваё імя разьліковы рахунак і плацёжную карту, а таксама мабільны тэлефон, ажыцьцявіў пераказ грашовых сродкаў на банкаўскія рахункі прадстаўнікоў «экстрэмісцкіх фармаваньняў». Пры гэтым улады не раскрываюць, каму менавіта пераказваў грошы Шведаў.

У судзе Шведава трымаюць у кайданках нават нягледзячы на тое, што ён і так у клетцы. Гэта асаблівая форма зьдзекаў з палітычных зьняволеных у часы рэжыму Лукашэнкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG