Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нацбанк паставіў кропку ў гісторыі былога «Абсалютбанка»


Нацбанк Беларусі выключыў «ОптыКурс» з Адзінага дзяржаўнага рэгістру юрыдычных асобаў. Гэтая арганізацыя зьявілася ў ліпені 2022 году замест былога «Абсалютбанка», які ў 2021-м трапіў пад санкцыі.

«Закрытае акцыянэрнае таварыства „ОптыКурс“ НКФА выключана з Адзінага дзяржаўнага рэгістру юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў», — гаворыцца ў паведамленьні Нацбанку.

Адпаведнае рашэньне прынятае пастановай праўленьня Нацбанку ад 12 красавіка 2024 году № 117.

  • У 2021 годзе «Абсалютбанк», які належаў набліжанаму да Лукашэнкі бізнэсоўцу Мікалаю Вараб’ю, трапіў пад санкцыі ЗША. Санкцыі да кампаніяў Варабʼя і іншых «кашалькоў Лукашэнкі» былі ўведзеныя за падтрымку рэжыму, які ўчыніў жорсткія рэпрэсіі супраць удзельнікаў пратэстаў 2020 году. Ужо праз 10 дзён пасьля ўвядзеньня санкцыяў «Абсалютбанк» спыніў апэрацыі ў валюце.
  • З 5 ліпеня 2022 году «Абсалютбанк» афіцыйна апавясьціў кліентаў аб тым, што зьмяніў назву і перастаў быць банкам, пераўтварыўшыся ў нябанкаўскую крэдытна-фінансавую арганізацыю «ОптыКурс». Цяпер, менш чым праз два гады, можна казаць пра ліквідацыю і гэтай фінансавай структуры.
  • 24 ліпеня 2023 году прайшоў пазачарговы сход акцыянэраў «ОптыКурса». На ім прынялі рашэньне аб ліквідацыі кампаніі і спыненьні банкаўскай дзейнасьці.
  • У жніўні 2023 году Нацбанк адклікаў ліцэнзію ў «ОптыКурса» на ажыцьцяўленьне банкаўскай дзейнасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG