Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусам у эміграцыі прапанавалі аддаваць 29% заробку, каб атрымаць беларускую пэнсію


Старая жанчына і Аляксандар Лукашэнка.
Старая жанчына і Аляксандар Лукашэнка.

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны апублікавала на сваім сайце адказ на пытаньне, ці ўлічваецца праца за мяжой у стаж пры налічэньні пэнсіі ў Беларусі.

Як заўважае Белсат, з адказу вынікае, што эмігранту трэба прыехаць у Беларусь, зарэгістравацца і аддаваць 29% заробку.

Згодна з артыкулам 5.1 Закону аб пэнсійным забесьпячэньні, праца за мяжою залічваецца ў агульны стаж пры ўмове выплаты абавязковых страхавых унёскаў. У выпадку камандзіраваньня за мяжу гэтыя ўнёскі аўтаматычна залічвае працадаўца.

Але ў выпадку, калі працаўнік «не бярэ ўдзелу ў працоўных стасунках з працадаўцам на тэрыторыі Беларусі», працаўніку даюць права самастойна плаціць унёскі ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва (ФСАН). На гэта трэба аддаваць 29% свайго даходу. Калі даход будзе пазначаны ніжэйшым за мінімальны заробак, стаж будуць лічыць з паніжальным каэфіцыентам.

Але проста плаціць недастаткова. Эмігранту трэба стаць на ўлік у раённым аддзеле тэрытарыяльнага органу ФСАН паводле месца жыхарства ў Беларусі. Парадак пастаноўкі на ўлік не дае дыстанцыйнай магчымасьці, хоць і не забараняе яе наўпрост.

У Беларусі працаўнік плаціць у ФСАН 1% ад налічанага заробку, але працадаўца плаціць у ФСАН яшчэ 34% ад поўнага заробку: 28% на абавязковыя страхавыя ўнёскі і 6% на прафэсійнае пэнсійнае страхаваньне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG