Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сусьветны банк палепшыў эканамічны прагноз па Беларусі


Сусьветны банк палепшыў прагноз па эканоміцы Беларусі. У студзені сёлета экспэрты банку давалі ацэнку, што ВУП краіны ў 2024 годзе вырасьце на 0,8%.

У апошнім аглядзе па Эўропе і Цэнтральнай Азіі Сусьветны банк прагназуе, што рост беларускага ВУП складзе сёлета 1,2%.

У 2025 годзе, на думку экспэртаў банку, ВУП Беларусі павялічыцца на 0,7%.

Гадавую інфляцыю ў Беларусі сёлета банк прагназуе на ўзроўні 7,4% (у Міністэрстве антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю мяркуюць, што яна не перавысіць 6%).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG