Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская перадала экс-прэм’еру Грэцыі копіі дакумэнтаў пра ягонага прадзеда, удзельніка паўстаньня Каліноўскага


Сьвятлана Ціханоўская і Георгіяс Папандрэў на Афонскай агары (Грэцыя)
Сьвятлана Ціханоўская і Георгіяс Папандрэў на Афонскай агары (Грэцыя)

11–12 красавіка Сьвятлана Ціханоўская наведвае Грэцыю зь візытам.

Сьвятлана Ціханоўская перадала колішняму прэм’ер-міністру Грэцыі Георгіясу Папандрэў копіі архіўных дакумэнтаў і матэрыялаў пра ягонага прадзеда Зыгмунта Мінейку.

Зыгмунт Мінейка нарадзіўся ў Беларусі і браў актыўны ўдзел у паўстаньні Кастуся Каліноўскага. Пасьля задушэньня паўстаньня яго выслалі ў Сібір. Пазьней ён змог перабрацца ў Грэцыю, дзе ўжо змагаўся за незалежнасьць гэтай краіны.

Ціханоўская перадала Папандрэў копіі матэрыялаў пра мясьціны ягоных продкаў у Беларусі
Ціханоўская перадала Папандрэў копіі матэрыялаў пра мясьціны ягоных продкаў у Беларусі

Сярод перададзеных матэрыялаў — здымкі яго продкаў, матэрыялы пра маёнтак і землі Мінейкаў у Беларусі, а таксама кніга мэмуараў Зыгмунта Мінейкі «З тайгі пад Акропаль», выдадзеная на беларускай мове.

Сьвятлана Ціханоўская прапанавала Георгіясу Папандрэў наведаць у Вільні месцы пахаваньня яго сваякоў і выказала спадзяваньне, што, калі Беларусь стане свабоднай, яны разам змогуць наведаць мясьціны Мінейкаў у Беларусі.

Георгіяс Папандрэў наведаў разам зь Ціханоўскай Афінскую агару — гарадзкую рынкавую плошчу, вядомую з старажытных часоў як цэнтар грамадзкага жыцьця, які быў месцам цывільнага кіраваньня і суду, гандлю і прадпрымальніцтва, тэатральнай сцэнай і пляцоўкай для атлетычных спаборніцтваў.

11–12 красавіка Сьвятлана Ціханоўская наведвае Грэцыю зь візытам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG