Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь вызначыла тэрміны і пункты правядзеньня цэнтралізаванага тэставаньня. Яны вызначаны пастановай ведамства № 28 ад 12 сакавіка.
ЦТ будзе адбывацца з 27 траўня па 6 чэрвеня:
- беларуская мова — 30 траўня;
- расейская мова — 30 траўня;
- грамадазнаўства — 27 траўня, 6 чэрвеня;
- матэматыка — 27 траўня, 3 чэрвеня;
- біялёгія — 27 траўня, 3 чэрвеня;
- замежная мова (ангельская, нямецкая, француская, гішпанская, кітайская) — 27 траўня, 3 чэрвеня;
- хімія — 27 траўня, 6 чэрвеня;
- фізыка — 27 траўня, 6 чэрвеня;
- гісторыя Беларусі — 27 траўня, 6 чэрвеня;
- геаграфія — 27 траўня, 3 чэрвеня;
- усясьветная гісторыя (найноўшы час) — 27 траўня, 3 чэрвеня.
Дадатковыя дні ЦТ:
- 19 чэрвеня можна будзе прайсьці тэст па ўсіх прадметах;
- 23 чэрвеня — другая дата для здачы іспыту па беларускай і расейскай мовах;
- 21 чэрвеня — па астатніх прадметах, якія ўваходзяць у сьпіс навучальных прадметаў для правядзеньня ЦТ.
- Час пачатку ЦТ, у тым ліку ў рэзэрвовыя дні — 11:00.
Зарэгістравацца для праходжаньня ЦТ неабходна з 9 па 22 красавіка (час працы пунктаў рэгістрацыі — з 9.00 да 19.00 (у суботнія (13 і 20 красавіка) дні — з 9.00 да 18.00)). Для праходжаньня ЦТ у рэзэрвовыя дні абітурыенты павінны прайсьці рэгістрацыю з 10 па 14 чэрвеня.
Выдача сэртыфікатаў ЦТ — 1 ліпеня.
Тэставаньне сёлета пройдзе на тэрыторыі 40 ўстаноў адукацыі ў буйных раённых, абласных цэнтрах і сталіцы.