Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі забаранілі армянскія каньякі Арарацкага заводу


«Арарацкі каньячны завод» у Ерэване, Армэнія
«Арарацкі каньячны завод» у Ерэване, Армэнія

На падставе выяўленых парушэньняў.

На тэрыторыю Рэспублікі Беларусь забаранілі ўвоз, рэалізацыю, захаваньне, транспартаваньне і выкарыстаньне харчовай прадукцыі вытворчасьці ТАА «Арарацкі каньячны завод» у Ерэване, Армэнія.

У пастанове галоўнага санітарнага доктара краіны Аляксандра Тарасенкі гаворыцца, што харчовая прадукцыя «Арарацкага каньячнага заводу» не адпавядае патрабаваньням тэхнічных рэглямэнтаў Мытнага саюзу.

У інфармацыі пра склад гранатавага віна «Айрум» на этыкетцы зьвесткі не адпавядалі рэчаіснасьці: у выніку лябараторнага досьледу ў віне выявілі сынтэтычны фарбавальнік азарубін (Е122), які ня быў указаны ў складзе. Гэта, на думку першага намесьніка міністра — галоўнага санітарнага доктара краіны Тарасенкі, «паказвае на прыкметы фальсыфікацыі гэтай харчовай прадукцыі».

«Арарацкі каньячны завод» вырабляе розныя віды моцных алькагольных напояў, якія традыцыйна называюць каньякамі, але вядомы каньяк «Арарат» вырабляе іншае прадпрыемства — «Ерэванскі каньячны завод», ягоную прадукцыю не забаранялі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG