У 106-ю гадавіну абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла падпісала дэкрэты аб узнагароджаньні за заслугі перад беларускім народам:
- Зянона Пазьняка – за найважнейшы ўнёсак у здабыцьцё незалежнасьці Беларусі, нацыянальнае адраджэньне, абарону дэмакратыі,
- праваабаронцу Алеся Бяляцкага – за выбітныя заслугі маральна-грамадзкага лідэрства нацыянальнага маштабу на абароне грамадзянскіх і нацыянальна-культурных правоў і законнасьці Беларусі ў варунках асабістае небясьпекі, а таксама два палітычныя зьняволеныя, чые імёны пакуль не апублічваюцца зь меркаваньняў асабістай бясьпекі.
- Гэтай жа ўзнагародай адзначаныя два рэлігійныя і духоўныя лідэры нацыянальнага маштабу, чые імёны пакуль не апублічваюцца.
Мэдалём Ордэну Пагоні адзначаныя:
- ваяр і вайсковы арганізатар у батальёне «Волат» з дадатковай вайсковаю адзнакаю і адзнакаю за мужнасьць,
- дырэктар «Беларускага дому» ў Варшаве Алесь Зарамбюк,
- намесьнік камандзіра палка імя Кастуся Каліноўскага Вадзім Кабанчук (з дадатковай вайсковаю адзнакаю),
- куратарка кніжнай калекцыі бібліятэкі імя Скарыны ў Лёндане Караліна Мацкевіч,
- камандзір палка імя Кастуся Каліноўскага Дзяніс Прохараў (з дадатковай вайсковаю адзнакаю),
- дзеяч Згуртаваньня Беларусаў Вялікай Брытаніі і адзін з кіраўнікоў Беларускага Дабранчыннага Фонду Сяргей Пяткевіч,
- удзельніца нацыянальнага руху пачатку 1980-х і непадцэнзурнага друку журналістка Алена Радкевіч,
- сустаршыня руху салідарнасьці «Разам» Алена Талстая,
- а таксама брытанскі навуковец Алан Фляўэрс і грамадзкі актывіст, які шмат зрабіў у справе дабрачыннасьці,
- мэдык Сяргей Юрчанка (Чэхія).
За ўнёсак у беларускую культуру і адукацыю мэдалём Ордэну Пагоні ўзнагароджаныя:
- аўтарка падручнікаў па беларускай мове для 1-6 клясаў, беластоцкая настаўніца Аліна Ваўранюк,
- заснавальнік інтэрнэт-бібліятэкі і кіраўнік беластоцкай Фундацыі «Kamunikat.org» Яраслаў Іванюк,
- паэт Андрэй Хадановіч.
Закрытым дэкрэтам Старшыня Рады БНР узнагародзіла мэдалём «За баявыя заслугі» трох афіцэраў і 14 байцоў палка імя Кастуся Каліноўскага, аднаго афіцэра і 11 байцоў батальёну «Волат», а таксама аднаго байца асобнай дэсантна-штурмавой роты «Беларусь» у складзе аднае з брыгадаў Збройных сілаў Украіны.
Аднаму з вайсковых арганізатараў, раней узнагароджанаму мэдалём Ордэну Пагоні, нададзеная дадатковая вайсковая адзнака.