Як паведаміла дзяржаўнае агенцтва БелТА, гэтую тэму ён абмеркаваў 15 верасьня з старшынём Дзяржаўнага мытнага камітэту Ўладзіміра Арлоўскага і папрасіў яго надаць «не палітычную, а прафэсійную ацэнку».
«Ну што там здарылася ў вас на мяжы? Гавораць, ня хочаце вы аўтамабільны транспарт прапускаць. Ня ведаю, туды і ці назад. Чэргі стварыліся. Што там, палякі дзівачаць?», — запытаў Лукашэнка Арлоўскага.
«Нібыта яны з намі не супрацоўнічаюць, але ўсё ж паскудзяць шмат. І наркотыкі, выбуховыя рэчывы і іншае празь мяжу перамяшчаюцца», — падкрэсьліў ён.
Лукашэнка дадаў, што нядаўна былі факты затрыманьня наркатычных сродкаў, а таксама выбухоўкі, якая нібыта прызначалася для далейшага транзыту ў Расею. «Тым ня менш. Расея — гэта не чужая нам дзяржава», — сказаў ён.
Ён таксама пацікавіўся, ці выкарыстоўваецца для эфэктыўнай аховы мяжы лічбавізацыя і штучны інтэлект.
9 верасьня прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск абвясьціў аб суцэльным закрыцьці мяжы зь Беларусьсю апоўначы з 11 на 12 верасьня. Ён растлумачыў гэты крок «ростам колькасьці правакацыяў з боку Расеі і Беларусі» і іхнымі вайсковымі вучэньнямі «Запад-2025».
Мяжа закрытая на нявызначаны тэрмін. Міністар унутраных справаў і адміністрацыі Польшчы Марцін Кервіньскі, які падпісаў пастанову аб закрыцьці, падкрэсьліў, што польскі бок ня мае намеру «трымаць мяжу закрытай нават адзін дзень без патрэбы».
Форум