Першапачаткова старт павінен быў адбыцца з касмадрома «Байканур» 21 сакавіка ў 16:21, але адбылася адмена пуску ў аўтаматычным рэжыме. Запуск адклалі на 24 гадзіны.
Ракета-носьбіт з караблём «Саюз МС-25» стартавала ў суботу, 23 сакавіка, у 15:36 паводле менскага часу. Стыкоўка зь Міжнароднай касьмічнай станцыяй заплянаваная на 18.10 25 сакавіка.
Вернуцца на зямлю касманаўты маюць 6 красавіка замест 2 красавіка.
Ляцець да Міжнароднай касьмічнай станцыі экіпажу трэба будзе даўжэй, чым заплянавана. Першапачаткова гаворка ішла пра тры гадзіны палёту, але цяпер вырашылі, што карабель дабярэцца да МКС па двухсутачнай схеме збліжэньня, гэта значыць, палёт прыкметна расьцягнецца.
Касманаўта-беларуса Алега Навіцкага выбралі камандзірам карабля. Разам зь імі ў якасьці бортінжынэра адправіцца астранаўт NASA Колдвел Дайсан Трэйсі.
Марына Васілеўская, якую выбралі для палёту на МКС, з 2017 годупрацуе ў авіякампаніі «Белавія» бортправадніцай. Летась у сьнежні яна пасьпяхова прайшла выпрабаваньні на цэнтрыфузе, дзе перанесла васьміразовую перагрузку.