Лінкі ўнівэрсальнага доступу

242 мігранты за два дні спрабавалі нелегальна трапіць у Польшчу зь Беларусі


Загарода на польска-беларускай мяжы. Архіўнае ілюстрацыйнае фота
Загарода на польска-беларускай мяжы. Архіўнае ілюстрацыйнае фота

242 мігранты за апошнія два дні (18 і 19 сакавіка) спрабавалі трапіць у Польшчу зь Беларусі, паведаміла 20 сакавіка памежная служба Польшчы.

Польскія памежнікі таксама апублікавалі відэа, на якім відаць, што мігранты зь беларускага боку кідалі ў іх галіны і пашкодзілі шыбу ў службовым аўтамабілі.

З пачатку сакавіка польскія памежнікі агулам зафіксавалі ўжо 1389 спробаў нелегальна трапіць у Польшчу з тэрыторыі Беларусі: 1–3 сакавіка — 151 спроба, 4–5 сакавіка — 105, 6–7 сакавіка — 141, 8–10 сакавіка — 129, 11–12 сакавіка — 173, 13–14 сакавіка — 200, 15–17 сакавіка — 248 спробаў.

На тэрыторыю Літвы за мінулы дзень, 19 сакавіка, спрабавалі нелегальна трапіць 19 мігрантаў, на тэрыторыю Латвіі — 37, паведамляе Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы.

Статыстыка, выведзеная «Позіркам» на падставе штодзённых зьвестак, сьведчыць, што напружанасьць на мяжы Беларусі і ЭЗ вагаецца. Да канца 2023 году і ў студзені 2024-га яна прыкметна зьнізілася, у лютым зноў пачала ўзрастаць.

У 2023 годзе было папярэджана 42 078 спробаў незаконна перасекчы мяжу з боку Беларусі (Польшча — 25 571, Латвія — 13 863, Літва — 2 644), у 2022-м — 31892 (Польшча — 15 655). Агульны рост склаў 31,9% (на польскім кірунку — у 1,6 раза, латвійскім — у 2,8 раза; на літоўскім зафіксавана зьніжэньне ў 4,2 раза).

Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЭЗ працягваецца зь вясны 2021 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG