Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ліцэю БДУ хочуць надаць імя Дзяржынскага. Нібыта на просьбу супрацоўнікаў


Бюст Дзяржынскага ў Горадні. Ілюстрацыйнае фота
Бюст Дзяржынскага ў Горадні. Ілюстрацыйнае фота

Дырэктарка ліцэю БДУ Тацяна Мамчыц сустрэлася з кіраўніцтвам Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.

Пра гэта паведамляе прэс-служба ліцэю.

У ходзе сустрэчы абмяркоўваліся «шляхі павышэньня эфэктыўнасьці прафарыентацыйнай працы, пытаньні ідэалягічнай і выхаваўчай працы з моладзьдзю».

«Тацяна Паўлаўна таксама перадала рэктару БДУ Андрэю Дзьмітрыевічу Каралю калектыўны зварот супрацоўнікаў Ліцэю з прапановай аб прысваеньні навучальнай установе імя выдатнага ўраджэнца беларускай зямлі Фэлікса Эдмундавіча Дзяржынскага», — гаворыцца ў паведамленьні.

Мамчыц прызначылі дырэктарам ліцэю БДУ ў кастрычніку 2023 года. Раней яна працавала ў Інстытуце нацыянальнай бясьпекі, які рыхтуе кадры для КДБ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG