«Белыя халаты» адзначаюць, што будаўніцтва спынілася, бо скончылася фінансаваньне.
«Вялікая верагоднасьць, што прайшоў толькі другі этап клінічных выпрабаваньняў, прычым адбываўся ён у атмасфэры сакрэтнасьці. Галоўны санітарны лекар пры гэтым „плавае“, калі яго просяць растлумачыць, што адбываецца насамрэч. Апошняя яго вэрсія — вынікі дасьледаваньняў будуць гатовыя да сярэдзіны году», — пішуць «Белыя халаты».
Пры гэтым канал падкрэсьліў, што ўдзельнікаў, якім уводзілі гэтыя вакцыны, прэвэнтыўна шпіталізавалі. Па іх словах, такіх захадаў перасьцярогі нідзе ніколі ня робяць пры выпрабаваньні вакцын.
Таксама паведамляецца, што на вынаходжаньне «таго, што ўжо даўно вынайдзена», Беларусь ужо вылучыла больш за 30 мільёнаў долараў.
«Белыя халаты» нагадваюць, што «БелВітУніфарм» спэцыялізуецца на вытворчасьці вэтэрынарных прэпаратаў.