Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чарга на выезд зь Беларусі ў Эўразьвяз вырасла да амаль 3 тысяч фураў


Архіўнае ілюстрацыйнае фота. На літоўска-беларускай мяжы
Архіўнае ілюстрацыйнае фота. На літоўска-беларускай мяжы

А 10-й гадзіне раніцы 13 сакавіка ў чэргах на межах Беларусі з краінамі Эўразьвязу стаялі агулам 2930 фураў, а дзень таму 2820 фураў. «Чэргі працягваюць расьці», — паведамляе Памежны камітэт Беларусі.

Зь іх на 10-ю гадзіну раніцы 13 сакавіка ў чэргах стаялі

  • 1090 фураў на памежным пераходзе Каменны Лог – Меднікі,
  • 1070 фураў на памежным пераходзе Беняконі – Салечнікі,
  • 170 фураў у пункце пропуску Казловічы – Кукурыкі,
  • 600 у пункце пропуску Грыгораўшчына – Патэрніекі.

Найбольш загружаны маршрут у краіны ЭЗ праходзіць празь літоўскі пункт пропуску Меднікі (Каменны Лог). За содні тут аформілі ўсяго 66 фураў з 500 магчымых, адзначаюць у Памежным камітэце.

Растуць і чэргі легкавога транспарту. Легкавікоў у чарзе 310, учора стаяла чарга ў 180 аўтамабіляў. Свабодны пераход толькі для легкавых аўтамабіляў пры выезьдзе праз Латвію. На пераходзе Берасьце — Тарэспаль а 10-й раніцы 13 сакавіка стаялі 180 легкавікоў, на пераходзе Беняконі – Салечнікі — 80, на пераходзе Каменны Лог – Меднікі — 50.

Паводле апошніх зьвестак зь мяжы, чарга легкавых аўтамабіляў на польскім кірунку рухаецца з хукасьцю 300 мэтраў за гадзіну, на пераход мяжы трэба 15 гадзінаў.

14 сакавіка можа павялічыцца час афармленьня аўтамабільнага транспарту ў пункце пропуску Беняконі, бо з 13:00 да 16:00 там магчымыя перабоі з электрычнасьці ў сувязі з плянавымі работамі, інфармуе Дзяржаўны мытны камітэт.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG