Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чарга грузавікоў зь Беларусі ў Польшчу за содні павялічылася ў 4 разы


Чарга фураў, архіўнае фота
Чарга фураў, архіўнае фота

Пасьля закрыцьця Літвой пунктаў пропуску транспартныя патокі ў Эўразьвяз пераразьмяркуюцца.

Прадказальна павялічылася нагрузка на памежныя пераходы, якія яшчэ працуюць на літоўска-беларускай і польска-беларускай мяжы. У прыватнасьці, за дзень перад польскім памежным пераходам Кукурыкі (Казловічы) фураў пабольшала з 50 да 200. Супрацоўнікі пераходу аформілі 52% вялікагрузаў.

Найбольш загружаны маршрут у краіны Эўразьвязу праходзіць праз пункт пропуску Меднікі (Каменны Лог). За содні тут аформілі ўсяго 18% грузавікоў ад нормы, піша беларускі Дзяржаўны памежны камітэт.

Праз латвійскі пераход Патэрніекі (Грыгораўшчына) прайшло 47% фураў ад нормы.

На 10:00 легкавы транспарт стаіць у чарзе перад усімі літоўскімі пунктамі пропуску. Перад польскім Тарэспалем уезду ў ЕС чакаюць 340 аўтамабілі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG