25 сакавіка а 19:00 менскага часу адбудзецца жывая трансьляцыя на YouTube-канале «Годна». Яна падзеленая на музычную і інфармацыйную часткі.
У музычнай праграме будуць удзельнічаць:
- J: Морс
- Naviband
- Dlina Volny
- Dzieciuki
- Nochy
- Volski
Вядоўцай вечарыны будзе Ліза Ветрава — прадстаўніца каманды «Годна», папулярная беларуская блогерка, і Дзяніс Дудзінскі — вядомы тэлевядоўца.
Уся інфармацыя пад цэтлікам #БНР106 і на старонцы BNR106.info.
Арганізатары абвясьцілі збор на арганізацыю сьвяткаваньня. Сродкі патрабуюцца на арэнду тэхнічнага абсталяваньня, пляцоўкі, працу тэхнічнай каманды ды арганізацыю выступаў.
Дзень Волі адзначаецца штогод 25 сакавіка, у дзень, калі ў 1918 годзе выбітныя беларускія палітычныя дзеячы абвясьцілі незалежнасьць Беларускае Народнае Рэспублікі. Ёй не ўдалося праіснаваць доўга — маскоўскія бальшавікі акупавалі маладую рэспубліку, але важны крок дзеля здабыцьця Беларусьсю незалежнасьці быў зроблены. Сёлета споўніцца 106 гадоў ад абвяшчэньня незалежнасьці БНР.