Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнік Freedom House: спробы спэцслужбаў Беларусі завэрбаваць літоўскіх дыпляматаў былі марнымі


Кіраўнік літоўскага офісу няўрадавай праваабарончай арганізацыі Freedom House палітоляг Віціс Юрконіс. Архіўнае фота
Кіраўнік літоўскага офісу няўрадавай праваабарончай арганізацыі Freedom House палітоляг Віціс Юрконіс. Архіўнае фота

Раней спэцслужбы Літвы заявілі пра «надзвычай агрэсіўныя дзеяньні» беларускай выведкі ў дачыненьні да супрацоўнікаў літоўскай дыпляматычнай місіі ў Беларусі.

Кіраўнік літоўскага офісу няўрадавай праваабарончай арганізацыі Freedom House палітоляг Віціс Юрконіс зьвязвае актыўнасьць спэцслужбаў Беларусі з адсутнасьцю магчымасьцяў зьбіраць інфармацыю.

«Беларускі рэжым занепакоены, ён шукае інфармацыю. Што чую — беларускія спэцслужбы гавораць: мы ўсё перабілі, ня маем ніякай інфармацыі, ня бачым фінансавых патокаў. Таму яны спрабуюць працаваць праз сацыяльныя сеткі, запалохваць», — сказаў Віціс Юрконіс у інтэрвію выданьню lrt.lt.

Віціс Юрконіс лічыць, што «ясных крытэраў вэрбаваньня» няма, беларускія спэцслужбы спрабавалі вэрбаваць нават супрацоўнікаў амбасады Літвы. «Праўда, марна», — дадаў ён.

«Што было выключным, дык гэта яўная спроба паўплываць на дыпляматычных супрацоўнікаў. Гэта сыгнал, што ні дыпляматычны імунітэт, ні дзелавыя сувязі, ні іншыя сродкі не абароняць вас, як і пашпарт», — адзначыў палітоляг.

7 сакавіка Другі дэпартамэнт апэратыўных службаў пры Міністэрстве нацыянальнай абароны і Дэпартамэнт дзяржаўнай бясьпекі Літвы прэзэнтавалі чарговы даклад аб ацэнках пагрозаў нацыянальнай бясьпецы Літвы. У ім, у прыватнасьці, паведамлялася пра «надзвычай агрэсіўныя дзеяньні» беларускай выведкі ў дачыненьні да супрацоўнікаў літоўскай дыпляматычнай місіі ў Беларусі.

«Спэцслужбы сочаць за супрацоўнікамі літоўскай амбасады ў Беларусі і зьбіраюць зьвесткі аб іхных сувязях, звычках або інфармацыю, якая можа іх скампрамэтаваць. [...] Мэта такіх дзеяньняў беларускіх спэцслужбаў — завэрбаваць супрацоўнікаў дыпляматычнай місіі Літвы, прымусіць іх дзейнічаць насуперак інтарэсам нацыянальнай бясьпекі Літвы», — адзначалася ў дакладзе.

Спэцыялісты ў сфэры нацыянальнай бясьпекі спрагназавалі, што беларуская выведка неўзабаве інтэнсыфікуе сваю дзейнасьць супраць Літвы пры дапамозе ўкараненьня ў беларускую дыяспару і спробаў вэрбаваць грамадзян Літвы, якія езьдзяць у Беларусь у прыватных ці турыстычных справах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG