Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стакгольмскі інстытут дасьледаваньня праблем міру: Беларусь на траціну павялічыла імпарт зброі за апошнія пяць гадоў


Вайсковая авіяцыя Беларусі. Ілюстрацыйнае фота
Вайсковая авіяцыя Беларусі. Ілюстрацыйнае фота

Усе ўзбраеньні Беларусь атрымлівала з Расеі.

Імпарт узбраеньня ў Беларусь у пэрыяд з 2019 да 2023 году павялічыўся на 30% у параўнаньні з 2014–2018 гадамі.

Як паведаміў Стакгольмскі міжнародны інстытут дасьледаваньня праблем міру (SIPRI), доля Беларусі ў глябальным імпарце асноўных узбраеньняў у 2019–2023 гадах склала 0,5%. Усе ўзбраеньні Беларусь атрымлівала з Расеі.

У гэты пэрыяд Украіна стала найбольшым у Эўропе імпартэрам вайсковага ўзбраеньня (+6633%), а яе доля на міжнародным рынку імпарту склала 4,9%.

Сярод суседзяў Беларусі найбольшым пакупніком узбраеньня стала Літва (+489%), яе доля на глябальным рынку імпарту склала 0,3%. Польшча павялічыла імпарт на 253% (доля склала 1,6%), Латвія — на +44% (доля — 0,1%).

Расея на 54 % зьнізіла імпарт узбраеньняў і на 53 % — экспарт, і паводле аб’ёмаў экспартных паставак перасунулася зь першага на трэцяе месца.

На рынку экспарту ўзбраеньняў лідзіруюць ЗША (+17%) з доляй 42%, другое месца заняла Францыя (+47%). Паводле зьвестак SIPRI, у пералік найбольшых экспартэраў таксама ўвайшлі Італія (+86%) і Паўднёвая Карэя (+12%).

У дакладзе інстытуту адзначаецца, што імпарт узбраеньняў эўрапейскімі дзяржавамі павялічыўся на 94% у параўнаньні з 2014–2018 гадамі.

«Зь вялікай колькасьцю замоўленай высокакаштоўнай зброі — у тым ліку амаль 800 баявых самалётаў і баявых верталётаў — эўрапейскі імпарт зброі, імаверна, застанецца на высокім узроўні. За апошнія два гады мы таксама назіраем значна большы попыт на сыстэмы супрацьпаветранай абароны ў Эўропе, выкліканы ракетнай кампаніяй Расеі супраць Украіны», — сказаў Пітэр Вэзэман, старшы навуковы супрацоўнік праграмы SIPRI па пастаўках зброі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG