Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Швэцыя афіцыйна далучылася да NATO і стала 32-м чальцом Альянсу


7 сакавіка Швэцыя афіцыйна стала 32-м чальцом NATO.

Цырымонія перадачы адпаведных дакумэнтаў прайшла ў Вашынгтоне пры ўдзеле кіраўніка ўраду Швэцыі Ульфа Крыстэрсана і дзяржсакратара ЗША Энтані Блінкена.

Прэм’ер Крыстэрсан на цырымоніі заявіў пра «новую гістарычную эру для Швэцыі ў сфэры бясьпекі», падкрэсьліўшы, што ягоная краіна «падзеліць цяжар, адказнасьць і рызыкі са сваімі саюзьнікамі», паведамляе Reuters.

  • У канцы лютага 2022 году, пасьля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Ўкраіне, Швэцыя і Фінляндыя адмовіліся ад палітыкі ваеннага нэўтралітэту, якога дзьве скандынаўскія краіны прытрымліваліся на працягу дзесяцігодзьдзяў. Іх намер атрымаў паскоранае ўхваленьне ўсіх чальцоў NATO, за выключэньнем Турэччыны і Вугоршчыны. Пры гэтым усе рашэньні ўнутры альянсу павінны быць аднагалоснымі.
  • Фінляндыю ўрэшце прынялі ў Паўночнаатлянтычны альянс у красавіку ў якасьці 31-га сябра арганізацыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG