Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Facebook і Instagram адбыўся маштабны збой


5 сакавіка пасьля 18-й гадзіны па менскім часе карыстальнікі з розных краінаў сьвету пачалі скардзіцца на збоі ў працы Facebook і Instagram.

Пра гэта сьведчаць дадзеныя сэрвісу Downdetector, які адсочвае працу папулярных інтэрнэт-рэсурсаў.

76% карыстальнікаў Facebook, якія паведамілі пра непаладкі, адчуваюць цяжкасьці з уваходам. 62% карыстальнікаў Instagram сутыкаюцца з праблемай працы праграмы. Больш за ўсё скаргаў паступае з ЗША.

Пра збоі ў функцыянаваньні Facebook ужо паведамілі амаль 540 тысяч чалавек, а ў Instagram — больш за 84 тысячы.

У кампаніі Meta, якой належаць абедзьве сацыяльныя сеткі, патлумачылі збой тэхнічнымі праблемамі і заявілі, што іх ужо вырашылі.

Бліжэй да 8 гадзін праца сэрвісаў пачала аднаўляцца.

У шэрагу карыстальнікаў адначасова са збоямі ў сэрвісах Meta аказаліся недаступныя і некаторыя сэрвісы Google, у тым ліку YouTube. Аднак скаргаў на непаладкі было ў дзясяткі разоў менш, чым на непаладкі Instagram і Facebook. Таксама ад карыстальнікаў прыходзілі скаргі на працу месэнджэра WhatsApp і сацсеткі Threads, аднак іх значна менш.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG