Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Meta запускае кампанію па барацьбе з ШІ-дэзынфармацыяй і дыпфэйкамі


Карпарацыя Meta, уладальніца сацыяльных сетак Facebook і Instagram, у панядзелак абвясьціла, што запускае кампанію па барацьбе з дэзынфармацыяй у інтэрнэце — перш за ўсё з фэйкамі, якія ствараюцца пры дапамозе тэхналёгій штучнага інтэлекту.

Для гэтага ў Meta будзе заснаваны спэцыяльны аддзел.

У кампаніі падкрэсьлілі, што супрацьстаяць высокатэхналягічным фэйкам асабліва важна ў сьвятле выбараў у Эўрапарлямэнт, якія адбудуцца ў чэрвені. Акрамя таго, дыпфэйк-тэхналёгіі могуць быць выкарыстаныя і на іншых выбарах, якія адбудуцца на працягу найбліжэйшага году.

Прадстаўнік Meta у Эўразьвязе Марка Панчыні заявіў:

«Напярэдадні выбараў мы адкрываем Цэнтар выбарчых апэрацый, каб адсочваць магчымыя пагрозы і прыбіраць іх у рэжыме рэальнага часу».

Перад новай камандай будуць стаяць тры задачы: змагацца з дэзынфармацыяй, выяўляць і спыняць яе аўтараў і распаўсюджвальнікаў, і супрацьстаяць выкарыстаньню тэхналёгій штучнага інтэлекту для стварэньня фэйкаў.

У заяве Meta сказана, што ў Цэнтры выбарчых апэрацый экспэрты самой кампаніі будуць супрацоўнічаць з 26 незалежнымі эўрапейскімі арганізацыямі, якія займаюцца фактчэкінгам у галіне палітычных тэхналёгій. Праца па праверцы сапраўднасьці палітычнай інфармацыі ў фэйсбуку, інстаграме і Threads будзе весьціся на ўсіх мовах Эўразьвязу. Асобная ўвага будзе аддадзена пошуку дыпфэйкаў, створаных з дапамогай генэратыўнага ШІ. У лік экспэртаў Meta ўваходзяць спэцыялісты ў сфэры выведкі, аналітыкі, распрацоўкі, дасьледаваньняў, палітыкі адносна кантэнту і юрыспрудэнцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG