Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве за здымкі на ўчастку для галасаваньня затрымалі мастачку


Галасаваньне. Архіўнае фота
Галасаваньне. Архіўнае фота

Затрыманую вінавацяць у тым, што сфатаграфавала ўчастак і даслала здымак «экстрэмістам», піша «Наша Ніва».

Вядома, што затрыманую завуць Алена Карпенка, піша «Наша Ніва». Родам яна з Магілёва, вучылася ў Менску на архітэктурным факультэце БНТУ. Нейкі час працавала архітэктарам, а пасьля стала мастачкай. Яна робіць розныя ўпрыгожаньні ды посуд з керамікі, а таксама займаецца каліграфіяй і росьпісам.

Допіс пра затрыманьне дзяўчыны зьявіўся ў тэлеграм-канале, які вядуць праўладныя журналісты з Магілёва. Алену затрымалі каля выбарчага ўчастка. Паводле прапагандысцкага выданьня, яна нібыта «грукалася ў закрытыя дзьверы пасьля заканчэньня галасаваньня, а пасьля пераслала відэа экстрэмісцкаму рэсурсу».

«Я зьняла відэа і даслала сяброўцы, якая жыве за мяжой», — расказала жанчына на відэа. Яна дадала, што даслала відэа знаёмай, якая жыве за мяжой, а далейшы лёс файла невядомы.

У якім статусе цяпер дзяўчына, не паведамляецца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG