Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці за «фінансаваньне вайны» судзяць мэнэджарку EPAM, якая вярнулася з Грузіі


Лягатып кампаніі EPAM на будынку ў Менску. Архіўнае фота
Лягатып кампаніі EPAM на будынку ў Менску. Архіўнае фота

34-гадовую берасьцейку Дзіяну Завадзкую затрымалі неўзабаве пасьля вяртаньня з-за мяжы. Цяпер ёй пагражае да 10 гадоў турмы.

Суд над Дзіянай Завадзкай пачаўся 26 лютага ў Берасьцейскім абласным судзе, паведамляе Вясна. Яе абвінавачваюць паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу: «Грубае парушэньне грамадзкага парадку» (арт. 342); «Фінансаваньне ці іншае матэрыяльнае забесьпячэньне ваенных канфліктаў» (ч. 2 арт. 361-3).

Справу ў закрытым рэжыме прызначылі разглядаць судзьдзю Мікалая Сянько.

Паводле другога артыкула ёй пагражае ад 5 да 10 гадоў калёніі.
Дзіяна Завадзкая працуе ў EPAM, узначальвае там каманду тэставальнікаў. Яна перайшла ў IT з маркетынгу, працуе ў гэтай сфэры ўжо больш за 7 гадоў.

Пасьля пачатку вайны Дзіяна разам з сынам, якому цяпер 7 гадоў, выехала ў Тбілісі. У нейкі момант яна вырашыла вярнуцца ў Беларусь, хоць час ад часу выяжджала за мяжу. У яе Instagram ёсьць фота з Варшавы, якое датуецца 29 чэрвеня 2023 году, праз тры дні быў апублікаваны здымак зь Мірскага замку. А пасьля жанчына зьнікла з сацыяльных сетак.

  • Апошнім часам у Беларусі ўсё часьцей затрымліваюць і судзяць паводле крымінальнага артыкула «фінансаваньне вайны» беларусаў, якія тым ці іншым спосабам дапамагалі Ўкраіне і беларускім добраахвотнікам, што ваююць на баку Ўкраіны. Шмат у якіх выпадках беларусаў затрымлівалі па вяртаньні з-за мяжы.
  • Пры гэтым тых беларусаў, якія купляюць дапамогу для вайскоўцаў Расеі, не чапаюць. Займаецца гэтым нават афіцыйная праваслаўная царква – Сьвята-Лізавецінскі манастыр штомесяц купляе па аўтамабілі для вайскоўцаў з Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG