Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Байдэн пра сьмерць Навальнага: «Адказны — Пуцін»


Джо Байдэн
Джо Байдэн

Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн заявіў сёньня, што «абураны», хаця і «ня зьдзіўлены» паведамленьнямі аб сьмерці Аляксея Навальнага.

Байдэн выступіў з адмысловай заявай у сувязі з паведамленьнямі аб сьмерці расейскага апазыцыянэра ў калёніі. «Нават у турме ён быў магутным голасам у абарону праўды», – сказаў Байдэн, адзначыўшы, што Навальны ў 2021 годзе вярнуўся ў Расею, хаця мог застацца за мяжой. «Пуцін нясе адказнасьць за сьмерць Навальнага» – сказаў Байдэн, нагадаўшы, што палітык раней перанёс спробу атручэньня.

Па словах прэзыдэнта ЗША, Уладзімір Пуцін забівае людзей ня толькі за межамі Расеі, у прыватнасьці ва Ўкраіне, але і саміх расейцаў. Па словах прэзыдэнта ЗША, Навальны верыў у Расію і абараняў тыя каштоўнасьці, супрацьлеглыя таму, што сымбалізуе Пуцін.

У сваім выступе Байдэн таксама заклікаў Палату прадстаўнікоў ухваліць дапамогу Ўкраіне рэзка скрытыкаваў свайго суперніка Дональда Трампа за ягоныя выказваньні пра NATO, пацьвердзіўшы, што ЗША будуць абараняць сваіх саюзьнікаў.


Байдэн таксама выказаў спачуваньні сям'і Навальнага і яго паплечнікам. На пытаньне аб тым, ці была сьмерць Навальнага забойствам, Байдэн прама не адказаў, сказаўшы, што пакуль няма дакладнай інфармацыі аб прычынах сьмерці. На пытаньне аб тым, якімі будуць наступствы для Расеі, прэзыдэнт ЗША сказаў, што будуць разгледжаныя розныя варыянты.

Ён адзначыў, што з 2021 года, калі ён абяцаў «разбуральныя» наступствы ў выпадку, калі Навальны памрэ ў турме, Расія сутыкнулася з мноствам наступстваў сваіх дзеяньняў, у тым ліку з жорсткімі санкцыямі.



Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG