Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Мюнхэнскай канфэрэнцыі па бясьпецы Ціханоўская абмяркуе пытаньні Беларусі з прадстаўнікамі NATO


Архіўнае фота. Сьвятлана Ціханоўская на 2022 году
Архіўнае фота. Сьвятлана Ціханоўская на 2022 году

Дэмакратычная лідарка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская пачала візыт у Нямеччыну, каб прыняць удзел у Мюнхэнскай канфэрэнцыі па бясьпецы (16–18 лютага), у рамках якой яна правядзе сустрэчы з прадстаўнікамі NATO, паведамляе прэс-служба палітыка.

Ціханоўская выступіць у асноўнай праграме канфэрэнцыі. Асноўныя тэмы яе выступаў — роля Беларусі ў рэгіянальнай бясьпецы, падтрымка грамадзянскага супраціву ў Беларусі, як зрабіць санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі эфэктыўнымі, эўрапейская будучыня Беларусі, а таксама пытаньні бягучай палітычнай і сацыяльнай сытуацыі ў Беларусі, рэпрэсіі супраць беларускага народа, праблемы ціску з боку Расеі і пагрозы, зьвязаныя з разьмяшчэньнем ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі.

У рамках візыту на канфэрэнцыю ў Ціханоўскай ужо заплянаваныя сустрэчы з

  • памочнікам дзяржсакратара ЗША па справах Эўропы і Эўразіі Джэймсам О’Браянам,
  • прэзыдэнтам Парлямэнцкай асамблеі NATO Міхалам Шчэрбай,
  • памочнікам генсакратара NATO у палітычных пытаньнях і палітыцы бясьпекі Барысам Руге,
  • міністрам замежных спраў Мальты Янам Боргам,
  • міністрам замежных спраў Ісьляндыі Б’ярні Бэнэдыктсанам,
  • міністаркай замежных спраў, адукацыі і спорту Ліхтэнштэйну Дамінік Хасьлер,
  • прэзыдэнтам кампаніі Signal Foundation Мэрэдыт Уітакер,
  • амэрыканскай сэнатаркай Джын Шахін,
  • журналісткай і пісьменьніцай Эн Эплбаўм,
  • экс-спікеркай Палаты прадстаўнікоў ЗША Нэнсі Пэлосі,
  • былы прэмʼер-міністрам Канады Стывэнам Харпэрам (узначальваў урад у 2006–2015 гг.),
  • былой кіраўніцай Дзярждэпартамэнту ЗША (2009–2013) Гілары Клінтан.

Будзе таксама некалькі непублічных сустрэч.

Падчас сваіх выступаў на Мюнхэнскай канфэрэнцыі аб бясьпецы Ціханоўская будзе казаць пра

  • небясьпеку прапаганды і гібрыдныя атакі ў Беларусі на панэльнай дыскусіі «Куды цяпер? Шляхі выхаду з кібэр-галаваломак»,
  • пра беларускую і эўрапейскую рэгіянальную бясьпеку — на круглым стале ISANS,
  • аб пагрозе дэмакратыі — на абедзе GLOBSEC «Абарона дэмакратыі: як супрацьстаяць інфармацыйным маніпуляцыям»,
  • аб супрацоўніцтве паміж сабой аўтарытарных лідэраў — у дыскусіі на тэму «Аўтакраты Inc. vs. Абʼяднаныя дэмакраты: Як перайграць дрэнных хлопцаў (Bad Guy)»,
  • пра зьнешнюю палітыку аўтарытарнага рэжыму — падчас дыскусіі за вячэрай «Бясьпека задушаная? Як адказаць на аўтарытарны выклік?»;
  • пра грамадзянскі супраціў — на сэсіі «Голасы грамадзянскага супраціву».

Таксама Ціханоўская прыме ўдзел у івэнце, які называецца вячэра Рэйгана-Тэтчэр, арганізаваным сумесна IDU і IRI, а таксама ў сустрэчы з Google.

Мюнхенская канфэрэнцыя аб бясьпецы — штогадовы міжнародны форум, які праводзіцца з 1963 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG