Дакумэнт апублікавалі 7 лютага на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Найвышэйшымі дзяржаўнымі пасадамі таксама зьяўляюцца: прэм’ер-міністар, старшыні Савету Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, старшыні Канстытуцыйнага суду і Вярхоўнага суду, кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта, дзяржаўны сакратар Савету бясьпекі, старшыня Камітэту дзяржкантролю, генэральны пракурор, старшыня праўленьня Нацбанку, кіраўнік Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі.
Дакумэнт таксама зацьвердзіў кадравы рэестар самога Лукашэнкі, у які ўключаныя «дзяржаўныя пасады кіраўнікоў дзяржаўных органаў і іх намесьнікаў, іншыя кіроўныя пасады ў дзяржаўных органах і іншых арганізацыях», пасады кіраўнікоў арганізацый, падпарадкаваных Савету Міністраў, пасады кіраўнікоў найважнейшых СМІ, кіраўнікоў дзяржаўных арганізацый і гаспадарчых таварыстваў, больш за 50% акцый (доляў у статутных фондах) якіх знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасьці, пасады кіраўнікоў дзяржаўных устаноў вышэйшай адукацыі.
Указам вызначаны кадравыя рэестры Савету Міністраў, а таксама дзяржаўных органаў, «падпарадкаваных прэзыдэнту».
Пасада прэзыдэнта Беларусі ў кадравым рэестры запісаная асобна пад нумарам 1.
5 лютага Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ № 46, якім зацьвердзіў кадравы рэестар Беларусі. Згодна з абноўленай рэдакцыяй Канстытуцыі, УНС зьяўляецца «найвышэйшым прадстаўнічым органам народаўладзьдзя», які вызначае «стратэгічныя кірункі разьвіцьця грамадзтва і дзяржавы», забясьпечвае «непахіснасьць канстытуцыйнага ладу, пераемнасьць пакаленьняў і грамадзянскую згоду».
Максымальная колькасьць дэлегатаў УНС — 1200, тэрмін іх паўнамоцтваў — 5 гадоў. Пасяджэньні УНС павінны праводзіцца не радзей за адзін раз на год.
УНС будзе зацьвярджаць асноўныя напрамкі ўнутранай і замежнай палітыкі, ваенную дактрыну, Канцэпцыю нацыянальнай бясьпекі, праграмы сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця Беларусі; заслухоўваць штогадовыя пасланьні прэзыдэнта да парлямэнту; у яго будзе права заканадаўчай ініцыятывы, яно зможа прапаноўваць зьмяненьні і дапаўненьні ў Канстытуцыю, разглядаць пытаньне аб легітымнасьці выбараў і іншае.
У 2024 годзе ўпершыню ў Беларусі пройдуць аб’яднаныя выбары ў Палату прадстаўнікоў і мясцовыя саветы, так званы «Адзіны дзень галасаваньня». Ён прызначаны на 25 лютага.
Першае пасяджэньне «Ўсебеларускага народнага сходу» ў новым статусе павінна адбыцца на працягу 60 дзён пасьля яго. Вылучэньне кандыдатаў ва УНС пройдзе з 12 па 31 сакавіка. Шэраг экспэртаў прагназуе, што пасаду кіраўніка УНС зойме Лукашэнка. Міжнародныя арганізацыі і праваабаронцы заяўляюць аб тым, што ўжо на стадыі арганізацыі «Адзінага дня галасаваньня» ёсьць шэраг парушэньняў празрыстасьці і дэмакратычнасьці працэсу.
Што трэба ведаць пра Адзіны дзень галасаваньня – 2024
- 25 лютага 2024 году ў Беларусі праходзіць так званы Адзіны дзень галасаваньня, у рамках якога выбіраюць дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу 8-га скліканьня і дэпутатаў мясцовых саветаў 29-га скліканьня.
- Пратаколы з камісій павінны паступіць у ЦВК не пазьней за 29 лютага.
- Датэрміновае галасаваньне праходзіла з 20 па 24 лютага. ЦВК заявіла, што за 5 дзён датэрмінова прагаласавалі 41,71% грамадзян, якія ўключаныя ў сьпісы для галасаваньня.
- Парог яўкі на гэтых выбарах адменены — яны адбудуцца пры любой колькасьці выбарнікаў. Незалежных назіральнікаў на выбарах няма, як і апазыцыйных кандыдатаў. Прозьвішчы сябраў выбарчых камісіі засакрэчаныя. На ўчастках узмацнілі ахову.
- Перадвыбарная агітацыя праходзіла з 31 студзеня па 24 лютага, рэгістрацыя кандыдатаў — з 16 студзеня да 30 студзеня.
- Прадстаўнікі кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» падкрэсьлілі, што ў сувязі з рэпрэсіўнымі рызыкамі будзе працаваць экспэртная місія, а не «клясычнае» назіраньне, якое ажыцьцяўлялася падчас ранейшых кампаній.
- Палітычны аглядальнік Валер Карбалевіч лічыць, што Лукашэнка разглядае выбары як «ваенную апэрацыю». Ён упэўнены, што абсалютная большасьць як сярод прыхільнікаў, так і сярод праціўнікаў Лукашэнкі выдатна разумее, што ў сёньняшніх умовах гэта суцэльная імітацыя.
- Улады вырашылі не запрашаць АБСЭ для назіраньня празь Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека (БДІПЧ). АБСЭ cкрытыкавала ўлады Беларусі за гэтую адмову.
- Кіраўнік штабу місіі назіральнікаў ад СНД Леанід Анфімаў заявіў, што ў Вярхоўны суд падалі 6 скаргаў аб выбарах. Назіральнікі ад СНД прапанавалі іх лічыць «неабгрунтаванымі».
- Выбары ў Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу 8-га скліканьня адбудуцца 4 красавіка 2024 году. Вылучэньне кандыдатаў у члены СР мясцовымі саветамі дэпутатаў, выканаўчымі і распарадчымі органамі павінна адбыцца не пазьней за 21 сакавіка 2024-га.
- Электаральная кампанія праходзіць на фоне маштабных рэпрэсій і зачысткі палітычнага поля ад апазыцыі. Незалежных назіральнікаў на выбарах няма: Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека Арганізацыі па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе (БДІПЧ АБСЭ) запрашэньня не атрымала.
- На гэтых выбарах няма і апазыцыйных кандыдатаў — да выбараў дапусьцілі толькі ляяльных рэжыму кандыдатаў. Паводле кіраўніка ЦВК Ігара Карпенкі, усе 12 скаргаў на адмовы ў рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты (у тым ліку 2 скаргі ў суды) адхілілі.
- Па выніках датэрміновага галасаваньня ЦВК даў справаздачу аб рэкорднай яўцы выбарнікаў — 41,71%. Незалежныя назіральнікі называюць датэрміновае галасаваньне адным з мэханізмаў масавых фальсыфікацый.
- З 1996 году незалежныя назіральнікі не прызналі ніводную выбарчую кампанію ў Беларусі транспарэнтнай і адпаведнай стандартам АБСЭ.